Читаем Детям Далонькі з пушынкамі




Дата канвертавання25.05.2018
Памер16.76 Kb.

Читаем Детям

Далонькі з пушынкамі
Тамара Бунта
Уладзік зайшоў на кухню і моўчкі сеў за стол. На кухні смачна пахла: бабуля пякла блінкі. Але Уладзік незадаволена нахмурыў бровы.

— Хочаш блінок? — спытала бабуля. — Для цябе пяку!

Яна стаяла каля пліты і не бачыла, што ўнук хмурыцца.

— Не хачу! — незадаволена адказаў Уладзік. Бабуля зняла з патэльні апошні блінок і падышла да ўнука. Яна ласкава пагладзіла яго па галоўцы.

— Не трэба! — зноў незадаволена сказаў Уладзік і, матлянуўшы галавой, скінуў бабуліну руку.

— Чаму ж не трэба?.. — сказала бабуля ўсміхаючыся. — Я ж цябе люблю…

Яна села побач на крэсла.

— Ну, што здарылася?

«Што здарылася, што здарылася?!. — сярдзіта падумаў Уладзік. — Нічога не здарылася!» I праўда: нічога не здарылася. Яму проста стала сумна. Нядаўна ён хварэў, і таму пакуль сядзіць дома. Вось яму і сумна.

— А ты мяне любіш? — раптам спытала бабуля.

Уладзік, насупіўшыся, упарта маўчаў.

Пагладзь мяне па руцэ, — папрасіла бабуля і паклала сваю руку на стол. — Калі ласка…

Уладзік сціснуў рукі ў кулачкі і схаваў іх за спінай.

— А, разумею… У цябе на далоньках, мусіць, выраслі злыя калючкі, і ты баішся мяне падрапаць? — сказала бабуля.

— Няма ў мяне ніякіх калючак! — запярэчыў Уладзік. Але неяк не надта ўпэўнена запярэчыў.

— Давай праверым! — прапанавала бабуля. — Ану, пакажы свае далонькі!

Уладзік трохі павагаўся, але ўсё ж такі дастаў рукі з-за спіны і расціснуў кулачкі. Яму і самому хацелася паглядзець, ці не выраслі на яго далонях калючкі ад таго, што ён чамусьці сярдуе на бабулю.

— Ура! — узрадавалася бабуля. — Аніякіх злых калючак у цябе няма, і ты можаш смела пагладзіць мяне па руцэ!

Яна сама ўзяла руку Уладзіка і правяла ёю па сваёй.

— Ды ў цябе далонькі не з калючкамі, а з пушынкамі! — усклікнула бабуля.

— I пушынак аніякіх у мяне няма! — сказаў Уладзік, але ўжо зусім не сярдзіта.

— Як гэта няма? — здзіўлена спытала бабу-ля. — А чаму ж тады твае далонькі такія пяшчотныя і ласкавыя?

Уладзік памаўчаў, а потым сказаў:

— Таму што я таксама цябе люблю.






ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка