Читаем Детям Дружбакі




Дата канвертавання04.05.2018
Памер15 Kb.

Читаем Детям

Дружбакі
Расціслаў Бензярук
На лясной паляне жылі па суседству Заяц і Вожык. Звяркі адзін без аднаго і дня не маглі пражыць. Аднойчы Заяц сказаў Вожыку:

Мы з табою такія дружбакі, што вадою нас не разліць!

Нават вялікі дождж, — у тон яму адказаў Вожык.

Пачула гэта Хмара і не на жарт раззлавалася:

— А мы яшчэ паглядзім! I склікала сваіх дзяцей.

Дапамажыце, дзетачкі, напалохаць вунь тых смельчакоў, што старой хмары ўжо не баяцца, — паказала на Зайца і Вожыка.

— Я згодная! — першай падхапілася Маланка і паласнула агнявым бізуном.

— Трррэба — мы гггатовыя! — заракатаў Гром.

А Дождж нічога не сказаў, толькі з усіх сіл пачаў паліваць лес.

Пабеглі да мяне, перачакаем дождж, — прапанаваў Вожык.

— Не, у мяне хата большая!

У мяне самавар паставім, чай заварым... Так і не дагаварыўшыся, звяркі разбегліся.

Кожны ў сваю хату.

Раз-пораз бліскала Маланка, грымеў Гром. Сумна і страшна Зайцу аднаму ў хаце.

— Дарэмна я не паслухаўся Вожыка, — пашкадаваў Заяц. — Як радасна было б разам! Можа, ён таксама адзін дома. I яму таксама сумна. Пабягу да Вожыка!

«Але ж на дварэ дождж, — з бояззю падумаў Заяц. — Нічога, да Вожыкавай хаткі зусім блізка».

— Чаму я пакрыўдзіў Зайца? — шкадаваў Вожык. — Зараз нам удваіх было б лепш!

Выбеглі звяркі са сваіх хатак, сустрэліся на паўдарозе.

Табе сумна было, Вожык?

— Сумна. А табе?

— Вельмі.

— А цяпер?

— Цяпер весела...

Стаяць, размаўляюць, не зважаюць на дождж. Смяюцца, радасныя, быццам даўно-даўно не бачыліся. Зразумела Хмара: не разлучыць ёй дружбакоў, прашаптала:

— Нічога, знайду такіх, што мяне збаяцца і ад дружбы адмовяцца!

I паплыла далей.



А хіба знойдуцца такія?..




ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка