Читаем Детям Дзядоўнік




Дата канвертавання11.01.2018
Памер11.58 Kb.

Читаем Детям

Дзядоўнік
Васіль Хомчанка
У маім двары расце куст дзядоўніку. Яго яшчэ называюць лопухам, калючнікам.

Летам, калі дзядоўнік зялёны і цвіце малінавымі кветкамі, да яго не падступішся — уколе.

Пакуль расту і цвіту, не чапайце мяне! — строга папярэджвае ён усіх, натапырыўшы калючкі.

Увосень дзядоўнік робіцца шэрым, непрыгожым. I куды дзяюцца яго сіла і адвага! На ім выраслі і паспелі калючыя шарыкі-дзяды. I цяпер дзядоўнік ужо сам просіць, каб за яго чапляліся:

Калі ласка, не абмінайце мяне.

I хто не абміне, таму дзядоўнік свае шэрыя шарыкі-дзяды дорыць.

Сабака прабяжыць, зачэпіцца — і ўвесь бок у дзядах. Свіння ў куст залезе — таксама начапляе на сябе дзядоў.

Сам я не раз чапляўся за дзядоўнік, калоўся, выскрабаў калючкі з адзення. Збіраўся нават выкапаць той куст. Навошта яму, нікому не патрэбнаму пустазеллю, расці тут, у двары!

Аднойчы ранняй зімой, калі багата наваліла снегу, я выйшаў на двор і ўбачыў, што куст дзядоўніку стаў нейкі рухліва-стракаты, нібыта расцвіў яркімі кветкамі, пераважна чырвонымі. Толькі тыя кветкі былі жывыя, пырхалі і шчабяталі.

Гэта шчыглы і снегіры абляпілі куст. Карміліся семечкамі дзядоўніку, вылушчвалі з тых калючых шарыкаў.



Карміцеся, шчыглы і снегіры: для птушак цяжкая пара наступіла — доўгая зіма. А мой дзядоўнік няхай вас хоць трохі ды выручыць.




ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка