Читаем Детям Грыбнік




Дата канвертавання25.11.2017
Памер15.04 Kb.

Читаем Детям

Грыбнік
Рыгор Ігнаценка
Грыбы сёлета з'явіліся са спазненнем. Але затое — колькі! Людзі носяць кашамі, кашолкамі, вёдрамі, а іх усё не меншае.

Надышла восень. Ранкамі серабрысты іней дзе-нідзе на стрэхах забялеў, а грыбы ўсё растуць. Ды якія грыбы! Найбольш баравікі і падасінавікі.

Назбіраў я гэты раз кашолку маладзенькіх падасінавікаў ды іду сабе дахаты. Бачу — бярозавы гаёк. Дай, думаю, зазірну, як там з грыбамі. Зайшоў і вачам не паверыў: баравікоў — хоць касу закладвай.

Што рабіць? Мая кашолка поўная падасінавікаў, але ж і баравікоў шкода пакідаць.

Пастаяў трохі, падумаў, потым высыпаў падасінавікі пад елачку, каб пасля забраць, ды пачаў баравікі збіраць. Пахадзіў па бярэзніку — зноў поўная кашолка.

Прыходжу назаўтра на знаёмае месца. Зірк — нехта мае грыбы на вываратні расклаў. Да таго ж — усе ўгору шапачкамі. Гэта на выпадак дажджу, каб не намоклі.

«Вось табе і на!» — падзівіўся я і прысеў побач на пень. — Хто ж гэта пагаспадарыў тут? Каму мае падасінавічкі спатрэбіліся?»

Я ведаў, што вавёркі любяць грыбы. Нават сушаць на зіму. Але ж яны іх чапляюць на сучках і галінках дрэў. А гэтыя ляжаць на вываратні.

Нечакана ззаду нехта затупаў. Паварочваюся, ажно з залацістага бузінніку нетаропка барсук выходзіць. Мяне ён не бачыць і шыбуе проста да елачкі, дзе засталося яшчэ некалькі маіх падасінавічкаў. Бярэ асцярожна адзін грыбок у зубы і — да вываратня. Паклаў угору шапачкай на шурпатую кару дрэва і за другім патрухаў. Носіць звярок мае грыбы ды задаволена носам сапе.

Нарэшце, на пятым ці мо на шостым заходзе, барсук падслепаватымі вочкамі зірнуў на мяне, спалохана фыркнуў, выпусціў з зубоў грыб, крутануўся — і ў хмызняк. Толькі сухое лісце зашамацела.



Пасмяяўся я з грыбніка і ціха падаўся ў другі бок. Навошта мне гэтыя грыбы? Ці ж мала іх у лесе? Пахаджу якую гадзіну-другую і назбіраю маладзенькіх баравічкоў. А падасінавікі няхай барсуку застаюцца. Халоднай зімою спатрэбяцца.




ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка