Читаем Детям Гузік




Дата канвертавання24.01.2018
Памер8.87 Kb.

Читаем Детям

Гузік
Васіль Хомчанка
Прыйшла Надзя са школы і сказала:

— Бабуля, у мяне гузік адарваўся. Прышый.

— Нясі, унучачка, іголку з ніткай. Прынесла Надзя іголку і шпульку нітак, аддала бабулі.

Вочы мае дрэнна бачаць, — сказала бабуля. — Прадзень нітку ў іголку.

Надзя прадзела.

А зараз вазьмі гузік, прыкладзі яго да паліто, вось сюды. Укалі іголку ў дзірачку. Так, правільна. Цяпер у другую.

Надзя рабіла так, як гаварыла бабуля, і не заўважыла, як гузік прышыла. Потым ужо сама агледзела ўсе гузікі на сваім паліто і сукенках. Дзе слаба трымаліся, падмацавала.

— Можа, і табе, бабуля, трэба дзе гузік прышыць? Давай я прышыю.

Знайшоўся такі гузік на ватоўцы — матляўся на адной нітцы. Надзя адарвала яго зусім і прышыла нанава.

Дзякуй табе, бабуля, — з усмешкай сказала Надзя.

— За што дзякуй? Ты ж сама ўсё зрабіла.

— А за навуку.






ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка