Читаем Детям Хлеб




Дата канвертавання19.11.2017
Памер11.1 Kb.

Читаем Детям

Хлеб
Леанід Улашчанка
Была нядзеля. Гаспадыня накрыла святочны стол. Чаго толькі на ім не было: і грэцкая каша, і салата, і смажанае мяса, і нават фаршыраваны шчупак. Усе стравы атрымаліся вельмі смачныя. Але не паспела гаспадыня выйсці, як яны заспрачаліся паміж сабою, якая з іх самая галоўная.

Кожная была ўпэўнена, што яна найважнейшая. Як тут быць? «А давайце дамовімся, — прапанавалі раптам агуркі, — каго першага людзі возьмуць у рукі, той і галоўны». На тым і пагадзіліся.

Гаспадыня запрасіла гасцей да стала. Калі ўсе паселі, самы стары і паважаны дзед агледзеў стол і запытаўся, ці ў кожнага ўсё ёсць. Потым яшчэ раз зірнуў на стол і хітравата ўсміхнуўся:

Гаспадынька, а нешта ж я не бачу на стале самага галоўнага...

— Чаго? — падхапілася гаспадыня.

Паглядзі, сама ўбачыш...

Жанчына акінула ўважлівым вокам стол і пляснула далонямі:

— Гэта ж трэба — хлеб не падала! Так закруцілася, што пра самае галоўнае забылася.

Людзі за сталом заўсміхаліся, павесялелі, а гаспадыня прынесла вялікі бохан свежага духмянага хлеба і падала дзеду. Той узяў нож і пачаў лусту за лустай кроіць яго. Рукі гасцей самі сабой пацягнуліся да хлеба.

Усе стравы сціхлі.



Хлеб! Ён ніколі не прыядаецца і ніколі не лішні. Ён і ёсць усяму галава.




ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка