Читаем Детям Хто жыве на дне ракі?




Дата канвертавання24.11.2017
Памер9.35 Kb.

Читаем Детям

Хто жыве на дне ракі?
Андрэй Хадановіч
Акуні і шчупакі,

Краснапёрка, ёрш і карп.

(Хто спаймае — мае скарб!)
Ёсць вугры і ёсць ляшчы,

I падводныя карчы,

I прабітыя мячы.

(Ціха, Таня, не пішчы!)


Камяні, пясок і мул,

I бляшанка ад «Red bull»,

Бо не ўсе яшчэ на свеце

Прыбіраюць сваё смецце!


Ёсць русалка й вадзянік,

Што ў астатніх месцах знік.

Быў калісьці нават цмок,

Але выжыць тут не змог.


Ёсць маленькія манеткі

3 кашалька вунь той брунеткі,

Што прыедзе зноў сюды.
Ёсць вартаўнікі вады —

Ратавальнік з вадалазам,

Каб не патанулі разам

Усе тыя, хто дарэмна



Лічыць, што тануць прыемна!




ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка