Читаем Детям I заяц стаў зайцам




Дата канвертавання15.12.2018
Памер19.59 Kb.

Читаем Детям

I заяц стаў зайцам...
Яраслаў Пархута
Заяц даўней быў не такі, як цяпер. Ні вачэй тых, ні ног, ні вушэй. Адна назва! Пацурбалак нейкі. I ўсякі, хто хацеў, кпіў з яго:

— Торба з мясам, а не звер!

Надакучыла Зайцу цярпець, набраўся смеласці і сказаў аднойчы:

— Пушчуся па свеце і набуду ногі хуткія, вушы чуткія, вочы відушчыя.

I пусціўся.

Коціцца Заяц, коціцца, аж бачыць: Філін на суку сядзіць, вочы вылупіў, дзівуецца: што гэта за стварэнне з'явілася ў ягоным лесе? А Заяц:

— Філін-Філін, мо ёсць у цябе вочы запасныя? Прадай!

Прадаць не прадам, а так дам, — адказаў Філін. — Бяры, калі хочаш!

Узяў Заяц у Філіна запасныя вочы і адразу павесялеў: свет перад ім адкрыўся!.. Падзякаваў і пакаціўся далей.

Коціцца, коціцца, аж бачыць: на балоцейку Кабылка пасецца, а вакол яе дзіцятка-жарабятка падбрыквае. Ногі лёгкія, імклівыя. Узрадаваўся Заяц, кажа:

— Кабылка, мо ёсць у вас ногі запасныя? Прадайце! .

— Прадаць не прадам, — адказала Кабылка, — а так дам. Выбірай, якія даспадобы.

Падабраў сабе Заяц ногі па густу і не пакаціўся далей, а пабег. Бяжыць, бяжыць, аж бачыць: стаіць пасярод дарогі Асёл, вушамі трасе. «Вось бы мне такія!» — падумаў Заяц і папрасіў:

— Паважаны Асёл! У цябе лішніх вушэй няма? Прадай, калі ласка!

— А хоць і за так бяры! — адказаў Асёл. — У мяне іх цэлая вязанка.

Выбраў Заяц вушы, бяжыць дарогаю і нарадавацца не можа: «Усё, здаецца, прыдбаў — вочы відушчыя, ногі хуткія, вушы чуткія. Ніякі драпежнік цяпер не страшны! Калі б яшчэ хвост набыць талковы — прыгажэйшага звера не знойдзеш!»

Думае гэтак Заяц, думае, бяжыць сабе памаленьку, бяжыць, аж бачыць: да хвойкі шыльда прыбіта, а на ёй напісана: «Продаж хвастоў». Заяц ледзь не падскочыў ад радасці. Маўляў, пашчасціла! Ды ніжэй на шыльдзе дробнымі літарамі было накрэмзана: «Хвасты прададзены. Пайшоў спаць. Барсук».

Засмуціўся Заяц, хацеў далей бегчы самы фасоністы хвост шукаць, але ноч на зямлю апусцілася, і ён падаўся дадому. Выбраўся на дарогу, дзе стаяў Асёл, перабег балоцейка, дзе пасвілася Кабылка, мінуў бор, дзе сядзеў Філін, і толькі апынуўся на сваёй дзялянцы, — з-за вываратня як выскачыць Воўк ды як схопіць яго ўпоперак тулава!

— Ай-я-яй! — закрычаў Заяц і стаў вырывацца. Вырываўся, вырываўся і вырваўся. Кінуўся прэч, цераз дзесяць кустоў сігае, і адна толькі думка ў галаве круціцца: добра, што з кароткім хвастом па лесе бег, а то б не вылузнуўся... А ўслед яму чулася:

— Другім разам мацней трымаць буду!..



Але Заяц не такі дурны, каб яшчэ раз трапляць у лапы воўчыя. Па сённяшні дзень па лесе бегае. Праўда, пра доўгі ды фасоністы хвост і думаць перастаў.




ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка