Читаем Детям Калыханка




Дата канвертавання05.04.2017
Памер7.46 Kb.

Читаем Детям

Калыханка
Апалон Майкаў
Пераклаў з рускага Мікола Мятліцкі

Спі, дзіця маё, засні!

Сон салодкі прыгарні:

Няньчыць сына я ўзяла

Вецер, сонца і арла.


Паляцеў арол дамоў;

Пад вадою — сонца схоў;

Вецер тры начы люляў —

Да матулі паімчаў.


Маці ветру шле дакор:

«Ці ж не быў на піках гор?

Можа зоркі ў вышы трос?

Хвалі ўзносіў да нябёс?» —


«Не ганяў я хваль марскіх,

Зор не кратаў залатых;

За дзіцём я прыглядаў,

У калысачцы люляў!»






ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка