Читаем Детям Казка чацвёртая. Чаму жабкі плавак не маюць




Дата канвертавання14.02.2019
Памер13.39 Kb.

Читаем Детям

Казка чацвёртая.

Чаму жабкі плавак не маюць


(Казкі Лесавічка)
Яраслаў Пархута
Убачылі неяк жабкі, што дзеці ў плаўках купаюцца, тэрмінова склікалі сход і пастанавілі:
1. Быць на пляжы галышом забараняецца.

2. Купацца дазволіць толькі ў плаўках.
Рашыць то рашылі, а дзе ўзяць тыя плаўкі-купальнікі? У іхняй завадзі ні магазіна, ні швачкі.

Думалі жабкі, думалі, як выйсці з такога становішча, і прынялі яшчэ адно рашэнне:


3. Самім абновы пашыць!
Ды лёгка сказаць: самім! А з чаго? А чым?

Сталі жабак суседзі выручаць. Прынеслі хто што меў. Павучок прынёс нітак маток. Вадамерка зялёная — сувой палатна бялёнага. Конікі з нізінкі — швейную машынку. I Рак рашыў падзяліцца — прынёс нажніцы.

Жабкі стараюцца. Каторая мерку здымае, каторая палатно кроіць, каторая шые… Адным словам, хоць і марудна, а рухалася справа. Але пачалі ўмешвацца памагатыя:

— Хіба так здымаюць мерку? — папракнула Вадамерка.

— Мілыя, крояць не так! — сказаў засмучона Рак.

— А ці гэтак машынкай строчаць? — Конік ажно рагоча…

Невядома, чым бы ўсё гэта скончылася, калі б не апусціўся паблізу Бусел. Ён адразу разабраўся, у чым справа, прагнаў памагатых, а жабкам сказаў:

Калі самі ні спароць, ні сшыць — няма чаго іншых смяшыць!

Жабкі спалохаліся, далі нырца і да вечара не вылазілі на бераг. Толькі апраўдваліся:

— Ква-ква-ліфікацыя малая!..



Так яны апраўдваюцца і па сённяшні дзень. А без плавак як купаліся, так і купаюцца.




ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка