Читаем Детям Казка новая — пра боты, пра бусла і пра балота. Боця-Бацянок




Дата канвертавання06.06.2018
Памер26.31 Kb.

Читаем Детям

Казка новая — пра боты,
пра бусла і пра балота.

Боця-Бацянок


(Коткавы казкі)
Яраслаў Пархута
Выйшаў Боця на балота

Пафарсіць у новых ботах.


Падбягаюць кулікі:

— Во фасоністы які!..


Падбягаюць журавы:

— Не халявы, а хлявы!..


А прыбеглі чаплі з броду:

— Мы такіх не мелі зроду!

I няўжо ты не дасі

Гэткіх ботаў панасіць?..


Але Боця бы не чуе,

Па пракосах шпацыруе.


Нос у Боці — ой-ё-ёй! —

Не дастаць і качаргой.


Раптам Боця паслізнуўся

I ў канаве апынуўся.


Па калені Боця ўграз.

Не пускае Боцю гразь.


Чаплі збегліся, крычаць:

— Боты трэба ратаваць!

— Твань1 каму мясіць ахвота?

— Лепей вымем Боцю з ботаў!


Прыляцелі з-за ракі

Журавы і кулікі,

Сталі чаплям пасабляць

Боцю з ботаў даставаць.


Валтузні хвіліна з ім,

I наш Боця — на сухім.


Боты поначы шукаць,

Што з ваўкамі начаваць…


Млосна робіцца ўваччу.

Я сушыцца палячу!..


Тую бачачы пацеху,

Ледзь не лопалі са смеху

Жабы-мамы, жабы-таты,

А найболей — жабяняты.


А як толькі развіднела,

Думку выказалі смела:

— Час нарэшце надышоў

Правучыць усіх буслоў!..


I зрабілі, як сказалі, —

Боты ўраз перахавалі.

Зверху — жменю асакі.

I паселі, як пянькі…


…Зноў наш Боця на балоце.

Не ў гуморы2 толькі Боця.

Дол абмацаў сто разоў,

Але згубы не знайшоў.


Ногі ў Боці па калені

Ад вады пачырванелі.


Боты стаў свае шукаць,

Ды нідзе іх не відаць.


— Мо сплылі яны ў вірок? —

Чаплі крыкнулі здалёк.


— Можа, ракі патапілі? —

Журавы з суседа кпілі.


Прыляцелі з-пад ракі

Непаседы кулікі,


На канаву паглядзелі:

— Твае боты… жабы з'елі!..


Але ім не верыць Боця.

Ён і зараз на балоце.

Ля канавы босы ходзіць

I з вады вачэй не зводзіць…


Свае боты ён шукае.

Заадно і жаб ганяе.




А цяпер я вас пакіну…

Котка ж крочыць па сцяжыне!
Котка з больніцы ідзе —

Торбу казак вам нясе!
Толькі вы не гаманіце

I спакойненька сядзіце.
Хай наш Котка распранецца

Ды з дарогі азірнецца…
Торбу з казкамі развяжа —

Па парадку ўсё раскажа.

1 Твань — дрыгва (топкае балота), багністае месца.

2 Гумор — душэўны стан, настрой.




ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка