Читаем Детям Коцікі




Дата канвертавання03.05.2017
Памер6.75 Kb.

Читаем Детям

Коцікі
Кастусь Цвірка
За вёскай, ля балоцінкі,

Ў галлі вярбы старой,

Маленечкія коцікі

Хаваліся зімой.


Мялі наўкол мяцеліцы,

Гулі ў кустах пустых,

Ды коцікі ў аселіцы

Не чулі нават іх.


Салодка спалі ў коўдрачках,

Чакаючы вясну.

Прыгрэла сонца шчодрае —

Збудзіліся ад сну.


Паскідвалі ўсе чысценька

Адзежыны з сябе

І, жоўтыя, пушыстыя,

Паселі на вярбе.






ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка