Читаем Детям Круглы год




Дата канвертавання11.09.2018
Памер28.25 Kb.

Читаем Детям

Круглы год
Самуіл Маршак
Вольны пераклад з рускай мовы Ўладзіміра Шахаўца

Каляндар адкрываецца.

Новы год пачынаецца.


СТУДЗЕНЬ

На дварэ сцюдзёна дужа,

Ды не страшна дзецям сцюжа.
Дзеці нават не зважаюць,

Будзь мароз тут хоць які,

Бо яны заўсёды маюць

Санкі, лыжы і канькі.



ЛЮТЫ

Свішча, свішча люты вецер,

Толькі ён не страшны дзецям.
Скрозь дарогі замятае,

Ды гурбой вясёлай

Іх дзятва парасчышчае

І спяшае ў школу.



САКАВІК

3 поўдня цёплы ветрык вее,

І на полі снег цямнее.
У прысадах каля вёскі,

Там, дзе клён высокі,

Беластволыя бярозкі

П’юць зямныя сокі.



КРАСАВІК


Ручайкі звіняць, гамоняць,

Снег зганяюць да ракі.

А высока ў небе звоняць

Срэбным звонам жаўрукі.


У лугах і на палетках

Расцвітаюць краскі-кветкі.



МАЙ

У ліству прыбраны дрэвы —

Надышоў святочны май.

Галасістых птушак спевы

Абуджаюць гулка гай.
Ходзіць сонейка высока —

Лета блізка-недалёка.



ЧЭРВЕНЬ

Вось і лета надышло.

Многа ягад прынясло.
Дзеці вуды сабіраюць,

Дружна крочаць да ракі,

Дзе даўно ўжо іх чакаюць

Акуні і шчупакі.



ЛІПЕНЬ

3 ліп збіраюць пчолы мёд, —

Будзе ў нас ён круглы год.
Косы звонка зазвінелі —

Людзі вышлі на лугі.

Там, дзе травы зелянелі,

Сёння высяцца стагі.



ЖНІВЕНЬ

Зашумела працай ніва —

У разгары поўным жніва.
Мы снапы у полі зносім,

Каласы збіраем.

Сустракаюць людзі восень

Добрым ураджаем.



ВЕРАСЕНЬ

Сіне-сінія лясы —

Зацвілі ўжо верасы.
Малатарні загудзелі;

Збожжа ў свіраны вязуць.

Птушкі ў вырай паляцелі.

Дзеці ў школу зноў ідуць.



КАСТРЫЧНІК

Сонца рэдка ўжо смяецца.

Дробны дожджык з неба льецца.
Апусцелі зноўку нівы

І замоўк вясёлы гай.

Ў непагодны дзень дажджлівы

Бяры кніжку і чытай.



ЛІСТАПАД

Пажаўцела ўсё наўкол.

Лісце падае на дол.
Мы усіх віншуем з святам,

Сёння кожны святу рад.

Разам з бацькам, разам з братам

Я выходжу на парад.



СНЕЖАНЬ

І палеткі і палянкі

Снегам выбеліў мароз,

Абнавіў канькі і санкі,

Ёлку з лесу нам прынёс.
Наш вясёлы карагод

Сустракае Новы год.



***

Вось мінуў і месяц снежань,

Студзень зноў ідзе да нас.

Б’е гадзіннік Спаскай вежы



Свой салют — дванаццаць раз.





ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка