Читаем Детям Куплёная груша




Дата канвертавання25.01.2018
Памер13.08 Kb.

Читаем Детям

Куплёная груша
Іван Муравейка
Змітрок выйшаў на вуліцу, сеў на лаўку і дастаў з кішэні грушу: вялізную, салодкую, як цукерка, і духмяную, як... Змітрок ніяк не мог прыдумаць, якой духмянай была яго груша. Тата казаў, што такіх груш ва ўсёй вёсцы няма і што за іх можна ўзяць багата грошай.

Да Змітрака падсеў яго сябра Юрка, які жыў у суседняй хаце.

— Смачная?

Яшчэ пытаеш, — адказаў Змітрок. — Смачнейшая, чым ананас.

— А ў нас толькі кіслая яблыня ды сліва...

Змітрок быў хлопчыкам кемлівым і здагадаўся, на што намякае Юрка.

— Захацелася грушы?

— Ага...


Змітрок ужо засунуў руку ў кішэню, дзе ляжалі яшчэ дзве грушы, але, успомніўшы татавы словы пра грошы, насупіўся.

— Давай тысячу рублёў — і я дам табе самую большую грушу, — прапанаваў Змітрок. Ён дакладна не ведаў: тысяча — гэта багата ці мала, але часта чуў такую лічбу і таму назваў яе.

А Юрку так хацелася пакаштаваць цудоўную грушу, аж слінкі пацяклі, і ён пабег дадому прасіць у мамы грошай. Мама нічога не сказала, толькі пакруціла галавой і дала сыну зеленаватую паперку. Юрка заўважыў, што маму нешта засмуціла.

Груша сапраўды была вялікая, як гусінае яйка, і ледзь не лопалася ад соку. Юрка адкусіў кавалачак, разжаваў, але асаблівай асалоды не адчуў. I наогул яму чамусьці расхацелася ласавацца Змітраковай грушай. I ён кінуў яе ў крапіву.

Пайшоў да сваёй яблыні, знайшоў у траве апалы яблык і з’еў яго. На дзіва смачны трапіўся. Да Змітрака Юрка не вярнуўся.

А Змітрок пасядзеў­пасядзеў адзін, дастаў з кішэні трэцюю грушу і таксама кінуў яе ў крапіву.






ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка