Читаем Детям Лыжкай па лбе. Завошта?




Дата канвертавання19.11.2017
Памер14.16 Kb.

Читаем Детям

Лыжкай па лбе. Завошта?
Іван Муравейка
Ну дык вось. Аднойчы ўся наша сям'я — дзед Апанас, мая мама і мой тата, я і мой старэйшы брат Янка — села за стол абедаць. А елі тады ўсе з адной міскі. Гэта цяпер розных талерак, сподачкаў1, місачак, келіхаў2усе шафы і камоды набіты, а ў той час… На пальцах пералічыш. Лыжкі былі драўляныя, з бярозы. Па-мойму, дарэмна цяпер грэбуюць імі. Драўляная лыжка лепей металічнай — яна ў самай гарачай страве не становіцца гарачай.

Гэта — да слова. Я хачу пра іншае расказаць. Прыём стравы лічыўся не проста штодзённай патрэбнасцю, а найвышэйшай урачыстасцю, свяшчэннадзействам. I яго павінен быў зачынаць старэйшы ў сям'і. Такая была завядзёнка і ў нашай хаце. Пакуль дзед не возьме скібачку хлеба, ніхто не меў права пачынаць яду. А Янка аднаго разу не сцярпеў, мабыць, прагаладаўся дужа — першым акунуў сваю лыжку ў капусту (у той дзень на абед мама наварыла капусты). Сербануў, і вочы яго пачырванелі.

— Ну, як, не надта гарачая капуста? — запытаў дзед.

Янка моўчкі пакруціў галавой — маўляў, нармальная.

Дзед зачарпнуў поўную лыжку капусты… Усе заўважылі, што і ў дзеда, як і ў Янкі, пачырванелі вочы, нібы ў іх нехта запаліў агеньчыкі. Мы з напружаннем чакалі, чым закончыцца гэты незвычайны паядынак паміж дзедам і ўнукам. «Няўжо нічым? Шкада?» — падумаў я. Мне хацелася, каб адбылося што-небудзь такое… I адбылося. Дзед павольна ўстаў і — бац лыжкай па Янкавым ілбе. Узяў нажа і падаў яго Янку.

— Прыкладзі, каб гузак не ўсхапіўся.



Як вы думаеце: чаму, завошта дзед пакараў любімага ўнука?

1 Сподачаксподак — невялікая талерка з паднятымі берагамі, на якую ставіцца кубак або шклянка.

2 Келіх — вялікая, звычайна высокая чарка.




ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка