Читаем Детям Маленькая даярка




Дата канвертавання18.11.2017
Памер11.99 Kb.

Читаем Детям

Маленькая даярка
Хведар Гурыновіч

Сёння я устала рана,

Не чакаючы званка.

Тварык вымыла старанна,

Напілася малака.
Спіць яшчэ наш каляровы

Тэлевізар на стале.

Ды чакаюць нас каровы —

Час даення настае.


Я насыпала ў кармушкі

Камбікорму і мукі,

А бязрогая Чарнушка

Хлеб жуе з маёй рукі


I абнюхвае мой плашчык,

Што жаўцее на сцяне.

Ласцы хочацца палашчыць

Языком сваім мяне.


Вось рагулі паслухмяна

Сталі ўсе ў раўнюткі рад.

I прыцмоквае старанна

Наш даільны апарат.


Пахваліцца вам магу я:

Покуль сонца йшло ўгару,

Мы ад кожнае рагулі

Надаілі па вядру.


А пасля юнак вясёлы

Падагнаў малакавоз,

Малако забраў усё ён,

На завод яго павёз.


Ён сказаў мне:

— Ты, Святлана,

Працавала недарма,

Зробяць там з яго смятаны

I марожанага шмат...
Уяўлю, пламбір як есці

Дружна будуць малышы,

Светла-светла стане ў свеце,

Добра-добра на душы.


Сонца свеціць ярка-ярка.

Я — маленькая даярка.






ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка