Читаем Детям Маленькі фермер




Дата канвертавання18.06.2018
Памер14.91 Kb.

Читаем Детям

Маленькі фермер
Міхась Даніленка
Вёска Росіца невялікая — усяго дванаццаць двароў. Сюды Максімкавы бацькі пераехалі з горада. Тата адрамантаваў даўжэзны цялятнік: перакрыў лістамі шыферу, зрабіў новыя загарадкі, паілкі для цялят. Пад павець паставіў трактар з прычэпам. Калі ўсё было зроблена, ён задаволена паляпаў Максімку па плячы.

Будзеш нашым памочнікам, — сказаў бацька. — Заўтра прыгонім з Сяргеем бычкоў.

Сяргей — старэйшы Максімкаў брат. Ён ужо перайшоў у восьмы клас. Раней у горадзе школа была побач. Цяпер жа трэба хадзіць кіламетраў за восем. Побач са школай ёсць вялікая ферма, адкуль раніцай прыгналі бычкоў — пярэсценькіх, з пакручастымі касмылямі1 поўсці над шырокімі лбамі.

I пабеглі, закруціліся ў бясконцай працы дні. Бацька наладжваў «электрапастуха»: на ўкапаныя слупы нацягваў дрот — агароджваў участак, дзе пасвіліся бычкі. А яшчэ трэба было касіць траву, чысціць летні загон, вазіць тарфакрошку на подсціл. Добра, што Сяргей дапамагаў бацькам. Ды і Максімка часта пакідаў свае караблікі на рачулцы і бег прыглядваць за бычкамі, каб не ўбіліся дзе ў канюшыну.

— Што б мы рабілі тут без цябе? — абдымала Максімку маці. — Наш ты маленькі фермер...

А хто такі фермер, мама? — пацікавіўся Максімка.

— Гэта, сынок, гаспадар, — растлумачыла маці. — Ты ж дапамагаеш нам і бычкоў пасвіць, і сена валкаваць2, і ваду ў карыты з кранаў пускаеш... Пачакай, вось прыедуць яшчэ з горада людзі, перайначыцца наша глухая Росіца. Зазвіняць вечарамі на вуліцах песні...

Хутчэй бы! Бо зараз позна вечарам толькі на верандзе Максімкавага дома гучала музыка. Гэта Сяргей уключаў радыёпрыёмнік. I не ва ўсіх хатах свяціліся вокны. Мусіць, чакалі, калі прыедуць новыя гаспадары.



1 Касмы́ль (разм.) — скудлачаная пасма валасоў.

2 Валкаваць — зграбаць скошаную збажыну, траву.




ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка