Читаем Детям Метаграмы




Дата канвертавання15.12.2018
Памер22.64 Kb.

Читаем Детям

Метаграмы
Міхась Пазнякоў
Літару ў слове,

Адну, памяняем —

Новае слова

Ужо атрымаем.


* * *
У спорце я.

Мяне калісьці

Насілі воіны-стралкі.

А літару адну змяніце —

Кілімам лягу ля ракі.
(Лук — луг)
* * *
Высокае дрэва

Паўднёвай краіны,

Я — з гладкаю,

Цвёрдай драўнінай.


Галосную ў слове

Цяпер замяніце —

Жывёлаю стану,

На пашу ганіце.


(Бук — бык)
* * *
3 «а» — яна вадою

Між лугоў плыве.

3 «у» — у нас з табою

I ўва ўсіх — па дзве.


(Рака — рука)

* * *
3 «р» — жыву я

У вадзе


I патрэбна

У ядзе.


3 «ш» — жыву

У кожнай хаце,

У акне

Мяне шукайце.


(Рыба — шыба)
* * *
3 «к» — я вадкасці трымаю.

3 «с» — я голас называю.

3 «л» — пра вецер раскажу

Ці ацэнку пакажу.

3 «р» — адразу стану

Невялікім рэстаранам.

3 «й» — я казку, байку

Раскажу пра зайку.

3 «х» — не пройдзе і хвіліны:

Кампазітар вельмі слынны.


(Бак — бас — бал —
бар — Бай — Бах)

* * *
З «м» я — рыба,

3 «я» — расліна.

3 «к» мяне ўсе

Піць павінны.

3 «с» я клічу

Ратаваць,

3 «н» прымушу

Моцна спаць.


(Сом — соя — сок —
сос — сон)


* * *
Буру марскую ў атаку

Зможам мы ператварыць,

Толькі для гэтага варта

Літару ў слове змяніць.


(Шторм — штурм)
* * *
Я даўно дружу з усімі,

Бо сама я — твор любімы.

I мяне паўсюль на свеце

Больш за ўсіх чытаюць дзеці.


«3» на «с» я памяняю —

Галаўны ўбор называю,

Можа, і не сімпатычны,

Ды затое — металічны.


(Казка — каска)
* * *
Я — у Турцыі,

На карце


Вы сталіцу адшукайце.

А на «г» змяняю «к»

I — сібірская рака.
(Анкара — Ангара)
* * *
3 «Л» — імя дзяўчыны

I рака таксама.

3 «В» — еўрапейскай краіны

Сталіцаю стане.


(Лена — Вена)




ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка