Читаем Детям На крызе




Дата канвертавання16.03.2017
Памер15.65 Kb.

Читаем Детям

На крызе
Барыс Жыткоў
Пераклаў з рускага Сяргей Міхальчук

Узімку мора замерзла. Рыбакі ўсім калгасам сабраліся на лёд лавіць рыбу. Узялі сеткі і паехалі на санях па лёдзе. Паехаў і рыбак Андрэй, а з ім яго сынок Валодзя. Заехалі далёка-далёка. I куды навокал ні зірні, усё лёд і лёд: гэта так замерзла мора. Андрэй з таварышамі заехаў далей за ўсіх. Нарабілі ў лёдзе дзірак і праз іх пачалі запускаць сеткі. Дзень быў сонечны, усім было весела. Валодзя памагаў даставаць рыбу з сетак, калі якая часам заблытвалася, і вельмі радаваўся, што шмат ловіцца. Ужо вялікія кучы марожанай рыбы ляжалі на лёдзе. Валодзеў тата сказаў:

— Досыць, пара дадому.

Але ўсе пачалі прасіць, каб застацца начаваць і з раніцы зноў лавіць. Увечары перакусілі, закруціліся як мага лепш у кажухі і палеглі спаць у санях. Валодзя прытуліўся да бацькі, каб было цяплей, і моцна заснуў.

Раптам уночы бацька падхапіўся і закрычаў:

Таварышы, уставайце! Зірніце, які вецер! Хоць бы бяды не было! Усе ўсхапіліся, забегалі.

— Чаму нас гайдае? — закрычаў Валодзя. А бацька крыкнуў:

— Бяда! Нас адарвала і нясе на крызе ў мора. Усе рыбакі бегалі па крызе і крычалі:

— Адарвала, адарвала! А нехта крыкнуў:

— Прапалі!

Валодзя заплакаў. Удзень вецер зрабіўся яшчэ мацнейшы, хвалі заплюхваліся на крыгу, а наўкол было толькі мора. Валодзеў тата звязаў з дзвюх жардзін мачту, прывязаў на канцы чырвоную кашулю і паставіў, як сцяг. Усе глядзелі, ці не відаць дзе парахода. Ад страху ніхто не хацеў ні есці, ні піць. А Валодзя ляжаў на санях і пазіраў у неба: ці не выгляне сонейка. I раптам у прагале між хмар Валодзя ўбачыў самалёт і закрычаў:

— Самалёт! Самалёт!

Усе пачалі крычаць і махаць шапкамі. 3 самалёта ўпаў мяшок. У ім была ежа і запіска: «Трымайцеся! Дапамога ідзе!» Праз гадзіну прыплыў параход і перагрузіў да сябе людзей, сані, коней і рыбу. Гэта начальнік порта даведаўся, што на крызе знесла ў мора восем рыбакоў. Ён паслаў ім на дапамогу параход і самалёт. Лётчык знайшоў рыбакоў і па радыё сказаў капітану парахода, куды плысці.






ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка