Читаем Детям Новы сшытак




Дата канвертавання09.02.2018
Памер21.07 Kb.

Читаем Детям

Новы сшытак
Лідзія Арабей
Косцік вельмі любіў пачынаць новы сшытак. I першыя старонкі пісаў заўсёды вельмі акуратна, старанна. Літары выходзілі роўныя і прыгожыя.

Але чым далей пісалася ў сшытку, тым бруднейшыя выходзілі старонкі, крывейшыя літары.

А як перавальвала за палавіну, тут ужо невядома што рабілася. Літары пачыналі нібыта скакаць — то вылазіць зверху за лінейку, то сягаць пад яе, рабіліся нібы гарбатыя.

Косціку і самому брыдка было глядзець на сапсаваны сшытак, і ён, не дапісаўшы яго да канца, кідаў і браў новы. Але з новым сшыткам выходзіла тое самае: зноў мазаніна, крывыя літары. I зноў прыходзілася браць новы.

Аднойчы тата спыніўся каля стала, за якім рабіў урокі Косцік. Узяў у рукі адкінуты сшытак.

— Бачу, сынок, не цэніш ты людской работы, — сказаў ён.

— Якая работа! — запярэчыў сын. — Колькі там той сшытак каштуе!

Колькі каштуе, — паківаў з дакорам галавою тата. — А ці ведаеш ты, колькі трэба працы, каб такі сшытак зрабіць!

— Падумаеш, —сказаў Косцік. — Некалькі лісткоў сашчапіць!..

А як тыя лісткі робяцца, ты ведаеш?

— 3 паперы.

— Так, з паперы, а папера з чаго? Косцік маўчаў.

Папера з дрэва робіцца, — пачаў тлумачыць тата. — Значыць, каб сшытак зрабіць, трэба дрэва спілаваць… А каб дрэва спілаваць, бензапіла патрэбна… А пілу з металу робяць… А каб метал атрымаць, трэба спачатку руду знайсці… Потым вывезці яе з шахтаў на машынах, на цягніках… А машыны ды цягнікі таксама зрабіць трэба. Так што на твой сшытак сотні людзей працуюць, а можа, і тысячы. Геолагі руду шукаюць, сталявары метал выплаўляюць, рабочыя машыны робяць, машыністы ды шафёры водзяць цягнікі, самазвалы. А для той пілы, для самазвала яшчэ і бензін патрэбен, значыць, і нафту трэба з зямлі здабыць…

Косцік слухаў тату і дзівіўся. Ён ніколі не думаў, што звычайны сшытак робяць так шмат людзей.

— А тое дрэва? — гаварыў тата. — Яно расло, можа, сто гадоў, а яго спілаваць трэба, завезці на фабрыку, каб паперу на твой сшытак зрабіць. У клетачку ці ў лінейку. А ты дапішаш сшытак да палавіны і выкідаеш… I новы пачынаеш…

«Цікава, — думаў Косцік. — Калі на звычайны сшытак працуе тысячу чалавек, то як жа на ўсё астатняе?» I ён спытаў:

— А штаны мае таксама многа людзей рабіла?

— Таксама, сынок, — адказаў тата. — Спачатку трэба было лён пасеяць ды даглядаць лён, каб вырас. Потым на станках ніткі сукаць, фарбаваць іх. 3 тых нітак тканіну ткаць, потым на машынах з тканіны штаны шыць. А станкі ж ды машыны зноў з металу робяць, а метал — з руды… Усюды праца чалавечая, каб не яна, нічога не меў бы ты, а жыў — як першабытны чалавек, у пячоры.



Косцік агледзеў свой стол. На ім ляжалі кніжкі, сшыткі, каляровыя алоўкі, ручка, лінейка. Ён узяў у рукі лінейку. I раптам уявіў, колькі людзей рабіла гэтую няхітрую прыладу. Асцярожна паклаў лінейку на стол, падсунуў да сябе недапі-саны сшытак. I даў цвёрдае слова — пакуль гэтага не дапіша, новага не пачне.




ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка