Читаем Детям Пацеркі на снезе




Дата канвертавання18.11.2017
Памер10.8 Kb.

Читаем Детям

Пацеркі на снезе
Фама Рамашка
Дзядуля тузануў лейцы. Конь спыніўся.

— Сядай, унучка, паедзем па сена.

Стажок стаяў за вёскай, на ўзле́ссі. Любачка згадала, як улетку тут красавалі кветкі, гойдалася на ветрыку высокая трава.

А цяпер усё наўкола засыпана снегам. Стажок — бы вялікая снежная шапка.

Дзядуля скінуў са стажка снег. Узяў у рукі вілы. Неўзабаве ўсё сена ляжала на санях. Прыемна пахла сушанай травой.

— Ну вось, унучка, па ехалі дадому, — сказаў дзядуля і ўзяў у рукі лейцы.

— Пачакай! — усклікнула Любачка.

На бялюткім снезе дзяўчынка заўважыла чырвоныя кропелькі. Нібы маміны пацеркі. Якое дзіва!

— Божыя кароўкі ў стажку перазімавалі, — сказаў дзядуля. — А цяпер могуць загінуць.

Шкада стала іх Любачцы. Улетку яна часта брала божых каровак на далоньку і пыталася: «Ці дождж, ці сонца? Калі дождж — сядзі, калі сонейка — ляці». Што ж рабіць? Дзядуля дастаў з кішэні кажуха карабок ад запалак. Любачка паклала ў яго сухія лісточкі і давай хутчэй збіраць божых каровак.



На дварэ гуляюць завірухі, а божыя кароўкі спакойна спяць у карабочку. Прыйдзе вясна, вынесе Любачка карабок з сенцаў і выпусціць іх. I зноў яны будуць прадказваць дзяўчынцы надвор’е.




ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка