Читаем Детям Пагрэйся, ветрык!




Дата канвертавання14.02.2018
Памер9.79 Kb.

Читаем Детям

Пагрэйся, ветрык!
Фама Рамашка
Ася намалявала прыгожага матылька. Устала з-за стала і падышла да акна: «Чым жа цяпер заняцца?»

На прыдворку блішчалі замерзлыя лужыны, крыху прыцярушаныя снегам. Нечакана шыбы ў акне затрымцелі. Затым нібы хтосьці пастукаў, пачуўся свіст. Дзяўчынка нават спалохалася.

«Ды гэта ж вецер, — нарэшце здагадалася Ася. — Замёрз, небарака. Просіцца ў дом, пагрэцца хоча».

«Што ж рабіць?» Адчыніла акно. Павеяла халодным ветрыкам. Гардзіна прыўзнялася і павісла на карнізе. У пакоі закружыліся газеты, зашарпацелі старонкі татавай кніжкі.

— Вецер, не дурэй! Я ж пусціла цябе пагрэцца.

Але вецер не слухаўся дзяўчынку. Стала зусім холадна.

— Ну, калі ты такі непаслухмяны, уцякай прэч! — пакрыўдзілася Ася і адчыніла дзверы.

Яшчэ больш засваволіў вецер.

— Не слухаешся, не пушчу болей, — дакарала Ася вецер.

Хуценька зачыніла дзверы, а пасля — акно. Навяла парадак у пакоі.



Толькі свой малюнак не знайшла. Вецер, напэўна, узяў з сабою: спадабалася яму, як Ася малюе.




ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка