Читаем Детям Пан Тралялінскі




Дата канвертавання08.05.2017
Памер16.05 Kb.

Читаем Детям

Пан Тралялінскі
Юліян Тувім
Пераклала з польскага Эдзі Агняцвет

У мястэчку Спевавіцы,

На вуліцы Весялінскай,

Жыў сабе спявак славуты —

Пан Траліслаў Тралялінскі.
Яго жонка — Тралялёнка,

А дачушка — Тралялюшка,

А сынок — Тралялялёк,

I шчанюк — Тралялялюк.

Есць малое кацяня —

Траляля-траляляня.

Есць таксама папугай —

Вельмі смешны Траляляй.


Як паснедае сямейка,

Ўсім захочацца спяваць,

I не церпіцца нікому —

Майстар будзе пачынаць!


I кіёчак дырыжорскі

Пан Траліслаў узнімае —

Вельмі добры дырыжор —

У яго не двор, а — хор.

«Тра-ля-ля, тра-ля-ля,

Ой, ля-ля-ля-ля-ля!»

I вось гэтак Траліслава

Выхваляе хор на славу.


Ён варушыць доўгім вусам,

Песня гэтая — спакуса!

Пану хочацца скакаць —

Хто тут можа затрымаць?


Спеву цесна ў хаце.

Годзе!

Ён на вуліцу выходзіць:



Тут шафёр-Траляляёр,

Лістаносец-Тралялёсец,

Адвакат — Тралялякат,

I сам доктар — Тралялёктар.


I дарослыя, і дзеці—

Тра-ля-ля,

тра-ля-ля-леці!
Чуеш? Нават мышка —

Шэрая Тралішка,

Хоць баіцца коткі,

Коткі — Тралялёткі,

Скача у куточку —

Цёмным тралялёчку —

І пішчыць сабе ціхутка:

«Траля-ля-ля, тра-ля-лютка!»






ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка