Читаем Детям Першы снег




Дата канвертавання11.09.2018
Памер7.81 Kb.

Читаем Детям

Першы снег
Васіль Хомчанка
Зямля доўга ляжала голая, скамянелая ад марозу. А потым адной ноччу пайшоў снег і ўкрыў усё белай цёплай коўдрай.

Ромка дастаў з гарышча1 лыжы і памчаўся ў поле. Раздолле для хлопца!

Ромкаў бацька таксама радуецца. Маладыя яблынькі ў садзе цяпер не замерзнуць. Карані іх добра ўкрыты снегам.

I мядзведзю ў бярлозе цяплей стала. Вожыку — у кучы лісця, мышцы — у нары.

Усім цёпла, усе радуюцца.

Толькі беднаму зайку слёзы. Да зімы не паспеў шэрую поўсць змяніць на белую. Выскачыць на снегавую коўдру — усяму свету відзён.



Забраўся зайка пад куст і дрыжыць ад страху.

1 Гары́шча — памяшканне паміж столлю і дахам на хаце; рус.: чердак.




ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка