Читаем Детям Разумны аловак




Дата канвертавання04.03.2018
Памер11.88 Kb.

Читаем Детям

Разумны аловак
Даір Слаўковіч
Тата купіў тры алоўкі. Прыгожыя. Усе тры аднолькавыя.

— Яны — тры браты, — сказаў тата. — Але ніводзін пакуль маляваць не ўмее. Мы іх завострым і паспрабуем навучыць.

Завастрыў тата алоўкі і раздаў: адзін — Ірынцы, другі — Веранічцы, а трэці — сабе паклаў.

Узялі паперу, селі за стол.

Ірынчын аловак дом намаляваў і дым з коміна. Татаў — зайчыка і лес. А Вераніччын — нічога. Так, рысачкі і крамзулькі1 розныя.

— Што гэта твой аловак не хоча старацца? — пытаецца тата ў меншай дачкі.

I сама не ведаю, — адказвае тая.

— Не здольны, відаць, трапіўся, — сказала Ірынка.

Трэба выкінуць і купіць новы, — парашыла малая.

— Э не. Так нельга. Ён жа не вінаваты. Яго проста яшчэ не навучылі.

I пачалі тата з Веранічкай удваіх алоўку паказваць. Веранічка трымае аловак, а тата — яе руку. I разам выводзяць.

Аловак урэшце зразумеў, чаго ад яго хочуць, і старацца пачаў. Цяпер вучыла ўжо толькі адна дзяўчынка, без таты.

3 гэтага дня кожны вечар яны займаліся вучобай. I з кожным днём атрымлівалася лепш і лепш.

А неяк Веранічка сказала:



Паглядзі, тата, які разумны мой аловак: ужо ўмее мячык і грыбок маляваць. А хутка і елачку намалюе.

1 Крамзу́лькі — крывулькі, абы-як намаляваныя лініі і фігуры.




ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка