Читаем Детям Развітаемся, званок!




Дата канвертавання23.01.2018
Памер11.34 Kb.

Читаем Детям

Развітаемся, званок!
Мар’ян Дукса
Сёння ў нас апошні ўрок —

ты звіні даўжэй,

званок,

доўга, радасна звіні



жаўранкам увышыні.

Зычна, весела, заўзята

абвясці пра наша свята.

Колькі раз ты

гучна­гучна

на заняткі клі́каў вучняў —

далятаў і да сталоўкі,

і да шумнай спортпляцоўкі.

Але ты, званок, штораз

памяркоўным1 быў да нас —

зноў жа, зноў

праз колькі часу

расчыняў ты дзверы класа,

нас пускаў

на хві́ляў2 пяць

на шырокі школьны пляц3.

Не вятрамі, не шпака́мі —

год агучаны званкамі.

Сёння ў нас апошні ўрок —

развітаемся, званок!

Падары расстанне гэта,

звонка выпусціўшы ў лета.

Сам жа, сцішаны, у зморы

спі спакойна ў калідоры.



1 Памярко́ўны — падатлівы, які лёгка прыстасоўваецца да іншых людзей.

2 Хві́ля — хвіліна.

3 Шко́льны пляц — пляцоўка каля школы.





ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка