Читаем Детям Рэчка, рэчанька мая




Дата канвертавання19.11.2017
Памер9.23 Kb.

Читаем Детям

Рэчка, рэчанька мая
Эдзі Агняцвет

Я не хачу, каб рэчка высыхала,

Дзе чую ўсплёскі рыбак залатых,

Дзе човен скача ля свайго прычала,

Калі бягу па травах лугавых;
Дзе лёд зімой іскрыцца ў сто вясёлак

I дзе бушуе ўвесну крыгаход.

Плыві, рака, паміж бароў вясёлых,

Каб зелянелі сосны круглы год!


Каб жаўранак гукаў вясну і лета

I не кранула птушачку бяда!

Каб не знікала з нашай студні светлай

Сцюдзёная і смачная вада!


Я не хачу, каб цінай безгалосай

Заплеснеў бераг, на якім стаю.

Прашу людзей, прашу я ўсіх дарослых:

— Абараніце рэчаньку маю!


Я падрасту і вам дапамагу —

I рыбкі залатыя зберагу.






ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка