Читаем Детям Рукавічка




Дата канвертавання07.01.2018
Памер18.85 Kb.

Читаем Детям

Рукавічка
Украінская народная казка
Ішоў дзед лесам, а за ім бег сабачка. Ішоў дзед, ішоў дый згубіў рукавічку. Вось бяжыць мышка, залезла ў тую рукавічку ды кажа:

— Тут я буду жыць.

А тым часам жаба — скок-скок! — пытаецца:

— Хто, хто ў рукавічцы жыве?

— Мышка-скрабушка. А ты хто?

— А я жабка-скакуха. Пусці і мяне!

— Хадзі.

Вось іх ужо двое. Бяжыць зайчык. Падбег да рукавічкі, пытаецца:

— Хто, хто ў рукавічцы жыве?

Мышка-скрабушка, жабка-скакуха. А ты хто?

— А я зайчык-уцякайчык. Пусціце мяне!

— Хадзі.


Вось іх ужо трое. Бяжыць лісічка:

— Хто, хто ў рукавічцы жыве?

— Мышка-скрабушка, жабка-скакуха ды зайчык-уцякайчык. А ты хто?

— А я лісічка-сястрычка. Пусціце і мяне!

— Хадзі.

Вось іх ужо чацвёра сядзіць. Аж бяжыць воўк і таксама да рукавічкі дый пытае:

— Хто, хто ў рукавічцы жыве?

— Мышка-скрабушка, жабка-скакуха, зайчык-уцякайчык ды лісічка-сястрычка. А ты хто?

— А я ваўчок — шэры бачок. Пусціце і мяне.

— Ну хадзі ўжо!

Залез і гэты — стала іх ужо пяцёра. Раптам брыдзе дзік:

— Рох-рох-рох, хто ў рукавічцы жыве?

— Мышка-скрабушка, жабка-скакуха, зайчык-уцякайчык, лісічка-сястрычка, ваўчок — шэры бачок. А ты хто?

— А я дзік ікласты. Пусціце і мяне!

Вось нявыкрутка, усім у рукавічку ахвота.

— Табе і не ўлезці!

Неяк залезу, пусціце!

— Ну што ж з табой паробіш, лезь!

Залез і гэты. Ужо іх шасцёра. Так ім цесна, што яны павярнуцца нават не могуць. А тут затрашчала сучча — вылазіць мядзведзь і таксама да рукавічкі ідзе, раве:

— Хто, хто ў рукавічцы жыве?

— Мышка-скрабушка, жабка-скакуха, зайчык-уцякайчык, лісічка-сястрычка, ваўчок — шэры бачок ды дзік ікласты. А ты хто?

— Гу-гу-гу, шмат вас тут! А я мядзведзюхна-бацюхна. Пусціце і мяне!

— Як жа мы цябе пусцім? I так цесна.

— Ды як-небудзь!

— Ды хадзі ўжо, толькі з краёчку!

Залез і гэты — сямёра стала, ды так цесна, што рукавічка як бач разарвецца.

А тым часам дзед спахапіўся — няма рукавічкі. Ен тады вярнуўся шукаць яе. А сабачка наперадзе пабег. Бяжыць, бяжыць, аж бачыць — ляжыць рукавічка і варушыцца. Сабачка тады: «Гаў-гаў-гаў!»

Звяры спужаліся, з рукавічкі вырваліся ды ўроссып па лесе. Ну а дзед прыйшоў ды забраў рукавічку.






ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка