Читаем Детям Саўка за сталом




Дата канвертавання31.01.2017
Памер14.36 Kb.

Читаем Детям

Саўка за сталом
Эдзі Агняцвет
Ляжаць ля талеркі відэлец і нож.

Дзве чыстыя лыжкі ляжаць.

— Ну і што ж?

Ляжаць — хай ляжаць, іх не буду чапаць.

Яны ж не чапаюць мяне і маўчаць.
З талеркі ён сёрбае крупнік — ой-ой!

Кавалачак мяса хапае рукой.

Ён з пальцамі лезе ў гарачы кампот,

Абрусам ён выцер і шчокі і рот.


Пасля на талерку падручнік паклаў —

І кнігу карміў ён аб’едкамі страў…


Відэлец не ўцерпеў:

За цэлы мой век

Мне трапіўся першы такі чалавек!
Ускочыла лыжка і ну рагатаць:

— Хі-хі, ха-ха-ха, ён дурненькі, відаць!


А нож узлаваўся і тупнуў нагой:

— Давайце паслужым мы справе другой!

Пакінем яго аднаго за сталом,

А самі запішамся ў ме-та-ла-лом!


Саскочылі разам яны са стала —

Ніякая сіла спыніць не магла.

Відэлец, і лыжка, і нож — ля дзвярэй.

Збянтэжыўся Саўка:

— Чакайце, э-гей!
А тыя ляцяць, азірнуцца не хочуць.

— Хі-хі, ха-ха-ха! — толькі лыжкі рагочуць.

Бяжыць недарэка з пустымі рукамі…

Чым скончыцца ўсё?



Вы прыдумайце самі.
1974 г.

ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка