Читаем Детям Самы лепшы малюнак




Дата канвертавання19.11.2017
Памер9.13 Kb.

Читаем Детям

Самы лепшы малюнак
Васіль Хомчанка
Маці падмятала падлогу, а Пеця сядзеў за сталом і маляваў.

— Мама, я цябе намалюю, — сказаў ён.

— Намалюй.

I Пеця намаляваў маці з венікам у руках.

Потым маці чысціла пыласосам дываны. А Пеця таксама яе намаляваў.

Прыбраўшы ў кватэры, маці памыла на кухні посуд, наскрэбла бульбы. Пеця намаляваў яе і за гэтай працай.

Усе малюнкі расфарбаваў каляровымі алоўкамі. Прыгожая атрымалася маці.

Прыйшоў бацька з работы. Пеця адразу ж да яго, пахваліўся:

— Тата, зірні, якую я маму намаляваў.

Вось яна падлогу падмятае, а вось — з пыласосам. А тут талеркі мые. Праўда, я добра намаляваў?

— Добра.

— А які самы лепшы малюнак?

— Той, які ты не намаляваў, — адказаў бацька.

— Які ж гэта?



— Дзе і ты памагаеш маме прыбіраць кватэру, мыць посуд, бульбу скрэбці. А не толькі малюеш.




ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка