Читаем Детям Самыя дарагія падарункі




Дата канвертавання05.08.2018
Памер14.95 Kb.

Читаем Детям

Самыя дарагія падарункі
Міхась Даніленка
У Івана Іванавіча два праўнукі, Ігар і Паўлік. Але стары не любіць называць іх праўнукамі, жартуе:

— Лепей будзьце ўнукамі. Так і я сябе маладзейшым адчуваю.

Ігар і Паўлік ведаюць: дзеду шмат гадоў. Восенню восемдзесят пяць стукне. Ён некалі ваяваў, мае баявыя ўзнагароды. Дзед, праўда, не любіць іх паказваць, ды хлопчыкі ўпотай, калі яго няма побач, разглядваюць тыя медалі і ордэн.

Набліжалася памятная дата — дзедаў юбілей.

Што падарыць табе, дзядуля? — пыталіся Ігар і Паўлік, калі прыходзілі ў госці.

— Нічога не трэба, — адказваў дзед. — Раскажыце лепш, што добрага зрабілі, і я буду самым шчаслівым чалавекам на свеце.

Надышла восень. У гарадскім скверы дрэвы амаль пагублялі лістоту. Пад нагамі шапацела, калі хлопчыкі ішлі віншаваць дзеда з юбілеем.

У кватэры падзівіліся: увесь стол у вялікім пакоі быў застаўлены кветкамі і падарункамі. Нехта прынёс чайнік са свістком, нехта — кнігі, нехта — гадзіннік, які вызвоньваў светлую мелодыю...

— Чым жа вы, мае дарагія, парадуеце дзеда? — пацікавіўся Іван Іванавіч.

Паўлік першы пахваліўся:

— Я старэнькую бабулю цераз вуліцу перавёў. I яна мне падзякавала.

— А я сам памыў дома падлогу, — паведаміў Ігар.

— Дзядуля, глядзі, якую я табе кавеньку1 змайстраваў, — паказаў Паўлік палку, якую хаваў за спінаю. — Каб табе лягчэй хадзіць было.

— А я ўчора яшчэ чаравікі твае, дзядуля, пачысціў, — прыгадаў Ігар. — Хіба ты не заўважыў?



— Заўважыў, заўважыў, — сказаў дзед. — I за кавеньку дзякуй. Для мяне гэта — самыя дарагія падарункі, — і прыгарнуў да сябе ўнукаў. — I далей рабіце ў жыцці толькі добрае. I сваім родным, і сябрам, і іншым людзям.

1 Кавенька — памяншальная форма да кавяня; невялікая кавяня. Кавяня — палка для апоры пры хадзьбе; кій.




ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка