Читаем Детям Сіняе лісце




Дата канвертавання04.03.2018
Памер12.88 Kb.

Читаем Детям

Сіняе лісце
Валянціна Асеева
Пераклаў з рускага Сяргей Міхальчук

У Каці было два зялёныя алоўкі. А ў Лены ніводнага. Вось і просіць Лена ў Каці:

— Дай мне зялёны аловак.

А Каця і кажа:

— Запытаюся ў мамы.

Прыходзяць назаўтра абедзве дзяўчынкі ў школу. Пытаецца Лена:

— Дазволіла мама?

А Каця ўздыхнула і кажа:

Мама дазволіла, а вось у брата я не спытала.

Ну што ж, запытайся яшчэ ў брата, — кажа Лена.

Прыходзіць Каця на другі дзень.

— Ну што, дазволіў брат? — пытаецца Лена.

— Брат дазволіў, ды я вось баюся, зломіш ты аловак.

— Я асцярожненька, — кажа Лена.

Глядзі ж, — кажа Каця, — не завострывай, не націскай моцна, у рот не бяры. Ды не малюй многа.

— Мне, — кажа Лена, — толькі лісцікі на дрэвах намаляваць трэба ды траўку зялёную.

Гэта многа, — кажа Каця, а сама бровы хмурыць. I па твары відаць, што незадаволена.

Паглядзела на яе Лена і адышлася. Не ўзяла алоўка. Здзівілася Каця, пабегла за ёю:

— Ну, чаго ж ты? Бяры!

Не трэба, — адказвае Лена.

На ўроку настаўнік пытае:

— Чаму ў цябе, Леначка, лісце на дрэвах сіняе?

— Алоўка зялёнага няма.

— А чаму ж ты ў сваёй сяброўкі не ўзяла?

Маўчыць Лена. А Каця пачырванела, як рак, ды кажа:

— Я ёй давала, а яна не бярэ.

Паглядзеў настаўнік на абедзвюх:



Трэба гэтак даваць, каб можна было ўзяць.




ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка