Читаем Детям Слёзы лілеі




Дата канвертавання07.02.2018
Памер9.76 Kb.

Читаем Детям

Слёзы лілеі
Фама Рамашка
Цёплы ліпеньскі дзень. Свеціць яркае сонейка. Святланка прыйшла на рэчку. Падабаецца ёй сядзець на беразе, назіраць, як кружаць над беласнежнымі лілеямі сінякрылыя стракозы.

— На вось, мой падарунак, — падышоў да яе незнаёмы хлопчык і падаў некалькі ліле́й.

— Не трэба было іх ірваць! — сказала дзяўчынка.

Знайшла што шкадаваць, — сказаў хлопчык. — Вунь колькі іх у рэчцы!

— Без іх жа стане зусім сумна і мне, і стракозам. Ды і сонейку таксама.

— Як, сонейку? — здзівіўся хлопчык.

Зразумела Святланка, што хлопчык нічога не ведае пра рачны́х прыгажунь.

— Калі свеціць сонейка — цвітуць і лілеі. Дораць усім сваю прыгажосць. I матылькам, і стракозам. Усім, хто бывае тут, — растлума́чвала дзяўчынка. — А пойдзе дождж — яны згортваюць свае белыя пялёсткі і знікаюць пад вадой. Чакаюць, пакуль сонейка не з’явіцца зноў. Сумна тады на рэчцы...



Слухаў хлопчык дзяўчынку, а побач на траве ляжалі завялыя лілеі. З белых пялёсткаў сцякалі чыстыя кропелькі рачной вады. Хлопчыку здавалася, што гэта слёзы лілеі.




ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка