Читаем Детям Варона і рак




Дата канвертавання25.11.2017
Памер6.83 Kb.

Читаем Детям

Варона і рак
Паводле Вацлава Ластоўскага
Ляціць варона па­над ракой і каркае, ды так каркае, што не ўцярпеў рак сядзець у сваёй норцы і вылез паўзірацца, чаго яна

галосіць. Вылез рак і пытае ў вароны:

— Чаго ты гэткі гвалт падняла?

— Чаго я гвалт падняла? Кожны будзе крычаць на маім месцы: гняздо, у якім я вясну веснавала і лета летавала, цяпер цалкам усё засмечана.

— А куды ж ты цяпер ляціш? — пытае рак.

— Новае гняздо шукаць!

Падумаў­падумаў рак дый кажа:

— Э, кумка, дарэмная твая турбота, бо ты ж і новае гняздо засмеціш...






ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка