Читаем Детям Восень шыла сарафан




Дата канвертавання03.12.2018
Памер8.43 Kb.

Читаем Детям

Восень шыла сарафан
Міхась Даніленка
Задумала Восень сабе абнову пашыць... I перш за ўсё выбрала залацістыя і чырванаватыя колеры: яны ёй больш да твару. Ціха хадзіла палямі, пералескамі і падбірала сабе на сарафан то трохі чырвані, то залацінак, што свяціліся ў лістоце дрэў. I асіны, і грушы ажно чырванелі ў праменнях ціхага сонца, а клёны і бярозы залаціліся сваімі кронамі на ўзлессі.

«Добра было б пацеркі падабраць», — падумала Восень і ўбачыла рабіну. Гронкі яе наліліся чырванню, цяжка звісалі долу. Чым не пацеркі?

А потым Восень яшчэ збірала дробненькія сінюткія кветачкі верасу, сціплых бяссмертнікаў. А ў кужэльную1 касу сваю ўпляла трапяткія белыя павуцінкі...

— Цяпер, здаецца, усё, — сказала Восень і паглядзела ў круглае люстэрка — шырокае азярцо.



1 Кужэ́льны — ільняны.




ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка