Читаем Детям Ягады




Дата канвертавання15.10.2017
Памер17.66 Kb.

Читаем Детям

Ягады
Нічы́пар Пару́каў
Ніна і Зіна — неразлучныя сяброўкі: куды адна, туды і другая. Яны аднагодкі. I ростам дзяўчынкі амаль аднолькавыя, хіба толькі Зіна крыху таўсцейшая. Апранаюцца яны таксама аднолькава. Варта Ніне паказацца на вуліцы ў сіняй з гарошынкамі сукенцы, як неўзабаве і Зіна выбягае са свайго дома ў такім жа ўбранні. Нават коскі сяброўкі заплятаюць аднолькава. У Ніны яны светлыя, як шаўкавісты лён, а ў Зіны — чорныя.

Толькі вось характары ў дзяўчынак розныя. Памяркуйце самі.

Вёска Сасноўка, дзе жывуць Ніна і Зіна, знаходзіцца каля самага лесу. I неяк улетку сяброўкі дамовіліся схадзіць у суніцы.

Узялі бляшаныя1 вядзерцы і падаліся на знаёмую палянку.

Спачатку дзяўчынкі рвалі ягады ў рот, а потым, калі наласаваліся ўволю2, пачалі збіраць у вядзерцы.

Ніна хутка назбірала поўнае вядзерца ягад і кажа:

— Пара ўжо дадому ісці. А Зіна адказвае:

Як жа мне ісці дадому, калі ў мяне яшчэ і паўвядзерца няма?

Давай я табе дапамагу, — прапанавала Ніна і пачала збіраць суніцы ў Зініна вядзерца.

Прайшло некалькі хвілін, Зіна і гаворыць Ніне:

— У мяне нешта галава забалела.

— I моцна?

— Моцна. Мабыць, ад гарачыні... Ніна глянула на Зіну і занепакоілася: твар у сяброўкі быў стомлены, сумны.

— Ну дык ідзі пасядзі крыху ў цяньку вунь пад той бярозкай, а я адна буду збіраць.

Неўзабаве вядзерца Зіны таксама было поўнае спелых сакавітых ягад, і дзяўчынкі разам пайшлі дадому.

Па дарозе Зіна адставала і ўсё скардзілася, што яна вельмі стамілася і што вядзерца дужа балюча рэжа ёй руку.

— Давай я паднясу і тваё, — сказала Ніна і ўзяла ў абедзве рукі па вядзерцу.

Ішлі дзяўчынкі не спяшаючыся. Недалёка ад вёскі Ніна спатыкнулася аб тоўсты корань і рассыпала ўсе ягады са свайго вядзерца.

Дапамажы сабраць, — папрасіла яна сяброўку.

Ты сама рассыпала, сама і збірай, — бойка адказала Зіна.



Яна схапіла сваё вядзерца, поўнае спелых суніц, і хуценька пабегла дадому.

1 Бляша́нае (вядзерца) — зробленае з бляхі (тонкага ліста жалеза).

2 Нала́савацца ўво́лю — наесціся смачнага да поўнага задавальнення.




ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка