Читаем Детям Як Мікітка сукенку з'еў




Дата канвертавання24.11.2017
Памер16.18 Kb.

Читаем Детям

Як Мікітка сукенку з'еў
Мікола Чарняўскі
Прыехаў Мікітка да бабулі Алены ў госці. Пачаставаліся, тады бабуля і пытае:

— А ты, Мікітка, не забыў беларускія словы, добра ведаеш іх?

— Не, не забыў, — упэўнена адказаў унук, запіхваючы ў рот цукерку. — Можаш праверыць, як я гавару.

Тады так зробім, — ажывілася1 бабуля Алена. — Я спачатку буду вымаўляць словы па-руску, а ты — пераказваць іх за мною па-беларуску. Перакладчыкам будзеш. Дамовіліся?

Дамовіліся, — згадзіўся ўнук і заадно пацікавіўся: — А што робіць перакладчык?

Зараз пабачыш сам, — яшчэ болей ажывілася бабуля і пачала падшукваць у памяці словы, якія можна было б задаць унуку. А Мікітка пасур'ёзнеў, нават цукерку за шчакою прытрымаў. Бабуля ж пачала:

— Клюква.

— Журавіны.

— Лук.

— Цыбуля.



— Картошка.

— Бульба.

— Сахар.

— Цукар.


— Бумага.

— Папера.

— Анст.

— Бусел... Гэтак перабралі дзясяткі са два слоў.



Убачыўшы, што ўнуку ўсё даецца лёгка, бабуля Алена прапанавала:

— А цяпер давай наадварот зробім. Будзем словы перакладаць з беларускай мовы на рускую.

I ўжо на першым жа слове нечакана спатыкнуліся.

— Сукенка, — вымавіла бабуля Алена, з усмешкай зірнуўшы ў вочы ўнуку.

— Конфета, — хуценька пераклаў Мікітка і языком перакінуў «конфету» за другую шчаку.

— Авой! — прытворна здзівілася бабуля Алена. — Няўжо ты можаш з'есці... «платье»? Сукенка — па-руску «платье»!

— Не, бабуля, ты жартуеш, — пакрыўдзіўся Мікітка. — Я добра ведаю, што цукерка — гэта «конфета».

Дык я ж пра сукенку гаварыла, — аж крышку разгубілася бабуля Алена.

А я пра цукерку, — соладка прыцмокнуў Мікітка.

Абодва задаволена рассмяяліся. Асабліва радаваўся Мікітка: пабыў жа перакладчыкам. А што недачуў трошкі — з кім такога не бывае?



1 Ажыві́цца — стаць больш актыўным, дзейным.




ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка