Читаем Детям Заяц, вожык і ручай




Дата канвертавання26.01.2018
Памер16.49 Kb.

Читаем Детям

Заяц, вожык і ручай
Расціслаў Бензярук
Лепшы сябар у зайца Цімошкі — вожык Калючка. Часта яны гуляюць разам. Ды сёння Калючка пайшоў далёка збіраць яблыкі—паданкі, а сябра свайго не паклікаў.

Застаўся заяц адзін. Сеў Цімошка на валуне на беразе ручая. Сумна. Нечакана пачуў вясёлы галасок:

Прывітанне, Цімошка!

— Прывітанне, — здзіўлена адказаў заяц. — А ты хто такі?

— Я — ручай Буль-Буль! — засмяяўся-зазвінеў ручай і пырснуў халоднай вадой.

— Ой, сцюдзёна! — уздрыгнуў Цімошка.

— Не крыўдуй! — папрасіў ручай і адразу прапанаваў: — Давай лепей пабяжым навыперадкі.

I яны пабеглі. Цімошку ніяк не ўдавалася дагнаць сябра. Здаецца, вось ён, а праз хвіліну — далёка! Яны доўга бегалі, весяліліся.

Увечары вожык Калючка пастукаўся да Цімошкі. Ён паклаў на стол вялікі, ружовы, і сакавіты яблык, і сябры памірыліся. Заяц расказаў пра новага сябрука Буль-Буля, і яны сталі сябраваць утрох: заяц, вожык і ручай.

Непрыкметна прабег час. Халодным лістападаўскім ранкам, калі на траве паблісквала шэрань, вожык сказаў сябрам:

— На зіму хату я ўжо збудаваў. Прыйшла мне пара класціся спаць. Бывайце да вясны!..

I засталіся заяц і ручай удвух. Нават калі выпаў снег, ручай яшчэ доўга весела звінеў і клікаў Цімошку гуляць. Прыціснуў траскучы мароз. Раніцай заяц прыбег да ручая і стаў гукаць сябра:

Буль-Буль, ідзі гуляць!

У адказ — цішыня. Ручай таксама заснуў.

Зіма выдалася галодная для зайца: усё засыпала снегам. Выручала толькі горкая асінавая кара. Сумна было Цімошку без сяброў. Ён не хацеў разбудзіць вожыка і не стукаў у яго дзверы. Затое да ручая прыбягаў ледзь ні кожны дзень.

— Буль-Буль, чаго маўчыш? — пытаўся ён, але ручай спаў.

Прыйшлі цёплыя сакавіцкія дні, і аднойчы яшчэ здалёк заяц пачуў знаёмы голас:

— Прывітанне, Цімошка! Як жывеш?

— Ах ты, маўчун! — узрадаваўся заяц. — А я цябе колькі разоў клікаў!

— Ды спаў я, спаў! — сказаў Буль-Буль і прапанаваў: — Пабеглі навыперадкі!



I яны сталі гуляць разам. Неўзабаве і вожык пакінуў сваё жытло, далучыўся да дружбакоў.




ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка