Читаем Детям Зімовая азбука




Дата канвертавання05.08.2018
Памер10.81 Kb.

Читаем Детям

Зімовая азбука
Міхась Даніленка
Прыйшоў з лесу Юркаў бацька, павесіў на сцяну стрэльбу і сказаў:

— Каля Мажэйкавай паляны ліса мышкавала.

— А як ты дазнаўся? — пытаецца Юрка.

— Азбука такая ёсць, — хітра прыжмурыў вока бацька. — Хочаш, заўтра пойдзем у лес — навучу разумець тую азбуку.

I вось ідуць яны ўдвух: наперадзе бацька, ззаду Юрка. А ўсюды на некранутай роўнядзі снегу — сляды і сляды. Трапляюцца мале́нькія — крыжыкам — і такія, нібы хто ўторкваў палку ў глыбокі снег.

— Гэта сарокі падбіралі насенне з дрэў. Бачыш: доўгімі хвастамі за сабой чыркалі, — тлумачыць бацька. — А там вунь і лясная мыш ланцужкі слядоў нанізала.

Заяц сігаў шырока — заднія ногі ў яго доўгія. I вось на снезе адбіткі яго слядоў — спяшаўся, мусіць, даўгавухі або ўцякаў ад галоднай лісы...

Усё відаць на снежнай коўдры: і як цецерукі начавалі ў пу́льхным1 снезе, і як капыто́м гру́каў лясны волат — лось — праломваў тонкі лядок у ручайку, каб напіцца, і як таўкліся каля дарогі галодныя вароны — падбіралі рассыпаныя зярняткі аўса.



— Вось яна — зімовая азбука, — сказаў бацька. — Вучыся чытаць яе: усе таямніцы табе лес раскрые.

1 Пу́льхны — мяккі.




ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка