Читаем Детям Зімовы вечар




Дата канвертавання31.01.2017
Памер11 Kb.

Читаем Детям

Зімовы вечар
Аляксандр Пушкін (урывак)
Пераклаў з рускага Пятро Глебка

Бура мглою неба крые,

Кружыць замяць за акном,

То, як звер, яна завые,

То заплача дзіцянем,

То саломаю трывожна

Па страсе зашалясціць,

То, як позны падарожны,

У акно загрукаціць.


У хаціне ў нас — тужліва

I маркотна у цямне.

Што ж, старэнькая, маўкліва

Ты заціхла пры акне?

А ці буры завываннем

Ты затомлена адна,

А ці дрэмлеш пад спяванне

Ты свайго верацяна.


…Заспявай мне, як сініца

Аж за морам дзесь жыла.

Заспявай, як да крыніцы

Па ваду дзяўчына йшла.1


Бура мглою неба крые,

Кружыць замяць за акном,

То, як звер, яна завые,

То заплача дзіцянём…



1 Старадаўнія народныя песні «За морам сінічка не пышна жыла», «Па вуліцы маставой ішла дзяўчына за вадой".




ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка