Цікава, насычана і ўрачыста адзначылі работнікі фізічнай культуры і спорту сваё прафесійнае свята




Дата канвертавання25.01.2017
Памер17.01 Kb.
Цікава, насычана і ўрачыста адзначылі работнікі фізічнай культуры і спорту сваё прафесійнае свята.

На ўрачыстасць прыйшлі ўсе аднадумцы, якіх назаўсёды аб’яднаў Яго Вялікасць Спорт: мужныя і моцныя мужчыны, грацыёзныя і стройныя жанчыны, хуткія і жвавыя падлеткі.

Павіншаваць прысутных выпаў гонар намесніку старшыні райвыканкама Віктару Збігневічу Свіла.

Гэта асаблівы дзень, даўно зацверджаны і прызнаны нашай дзяржавай і Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, – зазначыў Віктар Збігневіч. – Гэта свята, прысвечанае ўсім людзям, хто прысвяціў сябе спорту. І ў той жа час гэта агульная ўрачыстасць – як для прафесіяналаў, так і для аматараў. Спорт аб’ядноўвае і ўмацоўвае! Радуе, што з кожным годам такое свята праходзіць у нашым раёне ўсё больш масштабна. У такі дзень хочацца пажадаць усім моцнага здароўя, поспехаў у спартыўных дасягненнях і добрай фізічнай формы.

Словы віншаванняў Віктар Збігневіч Свіла падмацаваў узнагародамі. Падзякамі райвыканкама былі адзначаны лепшыя работнікі ў спартыўнай галіне.

Некалькі гадоў назад рашэннем райвыканкама былі зацверджаны штогадовыя прэміі за высокія вынікі на рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах ў галіне дзіцяча-юнацкага спорту. І сёлета матэрыяльнае заахвочванне за перамогі на рэспубліканскіх і абласных спаборніцтвах атрымалі баксёры Вадзім Мароз, Іван Стэх, Яўген Красоўскі і Арцём Каспяровіч. Не застаўся без увагі і той, хто падрыхтаваў юнакоў – іх трэнер Аляксей Зянонавіч Маргуж таксама адзначаны прэміяй.

Цёплыя і шчырыя словы віншаванняў у адрас спартсменаў прагучалі і ад імя намесніка начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Таццяны Мікалаеўны Букель. Яна назвала лепшых выхаванцаў Астравеччыны, якія праслаўляюць малую радзіму на рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах. Таксама Т.М. Букель успомніла тых, хто аддаў спорту шмат гадоў стараннай працы і нядаўна пайшоў з жыцця – Уладзімір Амаравіч Якубоўскі і Уладзімір Мечыслававіч Чарнушэвіч. А завяршыла сваё выступленне намеснік начальніка ўручэннем узнагарод і падарункаў работнікам фізічнай культуры і спорту.

Да віншаванняў калег з прафесійным святам далучыліся дырэктар Астравецкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Анатоль Іванавіч Шаўчэнка і метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму Марыя Іосіфаўна Сінкевіч, падмацаваўшы словы граматамі і прэміямі.



А юныя і дарослыя артысты Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі падарылі работнікам фізічнай культуры і спорту прыгожыя песні і вясёлыя танцы.

Па матэрыялам “АП”


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка