Цікавая сустрэча ў раённай бібліятэцы




Дата канвертавання14.08.2018
Памер12.21 Kb.
Цікавая сустрэча ў раённай бібліятэцы

Першага ліпеня вучні нашай школы Апросімаў Генадзь, Дзясятнікаў Кірыл і загадчыца школьнай бібліятэкі К.У.Кручок прынялі ўдзел у прэзентацыі краязнаўчага выдання, прысвечанага вёсцы Беліца - «Полымя (Беліца): гісторыя маёнтка і вёскі» , якая была зладжана ў чытальнай зале раённай бібліятэкі. Мерапрыемства сабрала шмат гасцей, чытачоў, зацікаўленых жыхароў г.Сянно і сваякоў А.Бараноўскага.




Прэзентаваў кнігу сам аўтар, Аляксандар Бараноўскі. Былы навучэнец школы № 1 г.Сянно, зараз студэнт гістарычнага факультэта Віцебскага ўніверсітэта ім.П.М.Машэрава, Аляксандар Бараноўскі з дзяцінства цікавіўся гістарычным мінулым Сенненшчыны. Ен распавёў прысутным аб выданні: як працаваў над ім, як збіраў матэрыял, працаваў у архівах,  музеях і бібліятэках розных гарадоў.



Прысутныя з цікаўнасцю слухалі  расказ Аляксандра пра гісторыю вёскі, углядаліся ў фотаздымкі палаца Свяцкіх і іх гаспадароў. Удзельнікі прэзентацыі шчыра дзякавалі Аляксандра Бараноўскага за кнігу і за падарожжа ў мінулае Сенненшчыны.

Загадчыца школьнай бібліятэкі К.У.Кручок


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка