Цыкл сустрэч "Тонкі сьвет"




Дата канвертавання10.03.2018
Памер7.09 Kb.
Цыкл сустрэч "Тонкі сьвет"

Ведаць сябе - азначае чуць рух сваіх каранёў і пошум сваёй кроны. Азначае Быць сучасным - эпіцэнтрам між мінуласьці й будучыні. Азначае Быць пасьпяховым, упэўненым, гарманічным, мудрым і мужным. Быць Самім Сабою адпачатным. Чэрпаць і аддаваць Радасьць. Далучацца да Рады продкаў і дасылаць Раду нашчадкам.

На сустрэчах супольля "Тонкі сьвет" маем шанец улучыцца ў прыцягальнае энэргетычнае поле абрадавага народнага календара, каб Уведаць праўду каранёў і кроны. Каб добра пачувацца ў сваім Часе й сваім Краі.

Вядучая сустрэч супольля - Антаніна Хатэнка - журналістка, паэтеса, этнакультуролаг, спецыяліст у галіне народных абрадаў і святаў.



Першая сустрэча адбудзецца 11 лютага з 18.30 да 20.30 у памяшканні Гістарычнай майстэрні: г. Мінск, вул Сухая, дом 25 (раён ст. м “Фрунзенская” ці пр. “Галантарэйная”; уваход з вуліцы Калектарная).

Тэлефон для даведак (029) 388 25 64


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка