Cучасны cтан структурных зрухаў у сферы занятасці машынабудаўнічага комплекса Беларусі




Дата канвертавання18.11.2017
Памер55.12 Kb.
УДК 338.45:621–027.3
Cучасны cтан структурных зрухаў у сферы занятасці машынабудаўнічага комплекса Беларусі
Яфімаў А.У.

Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт


Машынабудаўнічы комплекс (далей – МБК) нашай краіны адыгрывае ў развіцці нацыянальнай прамысловасці значную ролю. Важнасць становішча МБК адлюстроўвае той факт, што ў 2008 г. яго гаспадарчыя адзінкі складалі 37,1% агульнай колькасці індустрыяльных прадпрыемстваў (з улікам малых), на якіх было занята 36,1% прамыслова-вытворчага персаналу сектару, які прадукаваў 23,2% агульнага аб’ёму прамысловай прадукцыі [1, с. 336]. Усе гэтыя паказчыкі з’яўляюцца колькасна найбольшымі сярод тых 9 буйных прамысловых галінаў, стан якіх сістэматычна адсочвае Белстат.

Паспрабуем акрэсліць некаторыя кірункі структурных зрухаў у сферы занятасці МБК на сучасным этапе яго развіцця, якія ў пэўнай ступені, з улікам вышэйазначанай ролі, можна экстрапаляваць на ўсю айчынную індустрыю.

Як бачна з дадзеных першага радка табліцы, а таксама геаметрычнаму стану дзвюх верхніх крывых малюнка, сярэднегадавая колькасць працоўных у комплексе на працягу апошніх поўных 8 гадоў застаецца практычна нязменнай вакол лічбы 400 тыс. чал., з якіх 72,3% у 2006 г.1 з’яўляліся непасрэдна рабочымі. Большую ступень зменлівасці дадзенага паказчыка дэманструюць асноўныя падгаліны МБК, што адлюстроўвае ніжэйпададзеная табліца. Найвышэйшыя тэмпы росту занятых адзначаюцца ў аўтамабілебудаванні, якое павялічыла колькасць працоўных амаль на адну пятую частку, што сувязана з ростам аб’ёмаў выпуску аўтобусаў, грузавікоў, дызельных рухавікоў у сувязі са складзенай спрыяльнай кан’юнктурай іх рэалізацыі на вонкавых рынках (найперш – расійскім) у гэты перыяд. Крыху вырасла занятасць на прадпрыемствах па вытворчасці кормаўборачных камбайнаў, трактараў, ліфтоў, трансфарматараў і электрарухавікоў.
Табліца. Сярэднегадавая колькасць прамыслова-вытворчага персаналу ў нацыянальным МБК2 і яго падгалінах у 2001-073 гг., тыс. чал.


Галіна /

Падгаліна /

Год


2001

2003

2005

2007

2007

да

2001,



%

МБК

412,9

381,5

385,0

393,9

95,4

машынабудаванне

324,7

297,3

305,4

315,0

97,0

аўтамабілебудаванне

67,6

68,9

73,0

80,2

118,6

дарожна-будаўнічае

і камунальнае

10,4

8,7

9,1

10,1

97,1

прыборабудаванне

37,0

29,4

28,6

21,3

57,6

станкабудаўнічая

і інструментальная

прамысловасць

22,5

22,2

20,6

15,9

70,7

трактарнае

і сельскагаспадарчае

56,4

49,2

51,8

59,0

104,6

электратэхнічная

прамысловасць

26,0

25,4

29,2

26,3

101,2

Фактычна нязменнай засталася колькасць працоўных як у машынабудаванні (як адной з дзвюх складных частак МБК), так і на прадпрыемтвах па вытворчасці бульдозераў, экскаватараў, тралейбусаў. А вось станкабудаўнічая і інструментальная прамысловасць, а таксама прыборабудаванне знаходзяцца ў стане аўтсайдэраў. Нягледзячы на рост выпуску асобных відаў прадукцыі прадпрыемстваў гэтых дзвюх падгалінаў, праблемы з яе збытам з цягам часу не губляюць сваёй актуальнасці.

Малюнак адлюстроўвае тэндэнцыю перавышэння колькасці звольненых асоб над прынятымі на працу ў МБК на працягу першых трох гадоў азначанага перыяду, да 2004 г., калі колькасць занятых у галіне пачала расці, што адбываецца і цяпер.
Малюнак. Дынаміка зменаў сярэднегадавой колькасці прамыслова-вытворчага персаналу, у т. л. рабочых; прынятых і звольненых на працягу году працаўнікоў4 (левая шкала), тыс. чал., а таксама суадносінаў лічбы прынятых і звольненых да сярэднеспісавай колькасці працоўных5 (правая шкала), %, у 2001-08 гг.

Да фактычна сталай лічбы колькасці ўсіх працоўных у МБК на працягу азначанага перыяду, а таксама трошкі больш валатыльнага паказчыка колькасці рабочых можна дадаць азначэнне станоўчай тэндэнцыі росту такіх дзвюх адносных катэгорый, як прадукцыйнасць і электраўзброенасць працы рабочага [3, с. 154], разам з паслядоўным павелічэннем колькасці прадпрыемстваў галіны (з улікам малых) [1, с. 360].

Пададзеныя факты прыводзяць да наступных высноваў.

Дзяржаўная падтрымка МБК у цяперашні час ў розных формах дазваляе ўтрымліваць значную колькасць занятых на прадпрыемствах галіны. Нягледзячы на тое, што ў параўнанні з познім савецкім перыядам колькасць працоўных зменшылася больш, чым удвая (паказчык 2008 г. да 1990 г. – 55,3%), яна застаецца па-ранейшаму празмернай [4, с. 20].

Сярод падгалінаў МБК тэндэнцыю спаду колькасці прамыслова-вытворчага персаналу паказвалі станкабудаванне і інструментальная прамысловасць, разам з прыборабудаваннем. Астатнія падгаліны захоўвалі ці павялічвалі лічбу занятых.

Паколькі наша дзяржава не мае мажлівасці падтрымліваць працяглы час усе падгаліны комплекса ў належным стане, ураду трэба вызначыцца з будучай унутры- і замежнакраінавай спецыялізацыяй айчыннага машынабудавання, вылучыўшы прыярытэтныя вытворчасці, на развіццё якіх варта скіраваць наяўныя рэсурсы [5, с. 287].
Літаратура
1. Статистический ежегодник Республики Беларусь, 2009: стат. сб. / Нац. стат. комитет Респ. Беларусь. – Минск, 2009. – 600 с.

2. Труд и занятость в Республике Беларусь: стат. сб. / Мин-во статистики и анализа Респ. Беларусь. – Минск, 2008. – 375 с.

3. Инвестиции и строительство в Республике Беларусь: стат. сб. / Мин-во статистики и анализа Респ. Беларусь. – Минск, 2008. – 169 с.

4. Хамчуков, Д. Ю. Рост производства в белорусском машиностроении: причины и сдерживающие факторы / Д. Ю. Хамчуков // Белорусская экономика: анализ, прогноз, регулирование. – 2005. – № 1. – С. 14–21.



5. Михайлова-Станюта, И. А. Определяющая роль инновационного развития в решении главных экономических задач страны / И. А. Михайлова-Станюта // Проблемы прогнозирования и государственного регулирования социально-экономического развития в регионе ЦЕИ: материалы VI междунар. науч. конф., Минск, 20–21 окт. 2005 г.: В 4 т. Т. 1. / Редкол.: С. С. Полоник и др. – Минск: НИЭИ Министерства экономики Респ. Беларусь, 2006. – С. 283–290.

1 гэты паказчык за пазнейшы перыяд не адлюстраваны ў даступных шырокаму колу аналітыкаў статыстычных выданнях.

2 без уліку прамысловасці медычнай тэхнікі.

3 лічбы за 2007 г. – апошнія наяўныя на гэты момант [2, с. 73].

4 без уліку суб’ектаў малога прадпрымальніцтва недзяржаўнай формы ўласнасці.

5 без уліку прамысловасці медычнай тэхнікі.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка