Д, т адпавядаюць мяккiя дз’, ц’, якiя пiшуцца перад галоснымi е, ё, ю, я, i, а таксама перад ь, перад мяккiм гукам в




Дата канвертавання03.07.2018
Памер7.67 Kb.
§12 Правапіс Д –ДЗ, Т – Ц

У беларускай мове цвёрдым зычным д, т адпавядаюць мяккiя дз’, ц’, якiя пiшуцца перад галоснымi е, ё, ю, я, i, а таксама перад ь, перад мяккiм гукам в: горад – у горадзе, сяду – сядзь, два – дзве.

Але: прыставачнае д i суфiксальнае т перад мяккiм в захоўваюцца нязменна: адвечны, у бiтве.

У словах iншамоўнага паходжання д i т, як правiла, не змякчаюцца: дэкан, студэнт, тэатр, дырыжор.



Але: перад суфiксамi i суфiксальнымi злучэннямi –iн-, -iр-, -ёр-, -еец-, -ейск-, -iк- (калі ён памяншальны), а таксама перад лiтарай ю зычныя д, т змякчаюцца: каранцiн, камандзiр, акцёр, гвардзеец, гвардзейскi, бiлецiк, нацюрморт, Цюмень.

Запомніце: цір, арцель, порцік, лацінскі, лунацік.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка