Да 70-годдзя Георгія Марчука




Дата канвертавання16.03.2017
Памер17.59 Kb.
Да 70-годдзя Георгія Марчука
Ён адкрыў акцёра Яўгенія Крыжаноўскага, і ў яго дэбютным фільме сваю апошнюю ролю сыграў Аляксей Смірноў. Той самы Федзя з «Прыгод Шурыка» і механік з фільма «У бой ідуць адны старыя». Георгій Марчук — беларускі пісьменнік і сцэнарыст адзначае сваё 70-годдзе ў першы дзень Новага года. Гэта сёння ён — сакратар Саюза пісьменнікаў. І за плячамі ў яго дзяржаўная прэмія краіны, мноства званняў і ўзнагарод. Агульны тыраж яго кніг складае больш за паўмільёна экземпляраў. Марчук не толькі ў нашай школьнай праграме са сваімі казкамі і канонамі,але яго казкі і ў школьнай праграме Македоніі.

70 год таму назад ніхто не мог і ўявіць, што гэты хворы на туберкулез сірата з Давыд-Гарадка стане вядомым на ўсю краіну. Ён і сам не верыў. Хлопчыка Георгія выхоўвала бабуля. Маці не стала, калі падлетку было 12, а бацькі ўвогуле не ведаў. Тым не менш, вы толькі ўявіце, ён —адзіны ў Брэсцкай вобласці, хто выпісваў прафесійны часопіс «Искусство кино». І гэта ў 10-ым класе. Многае са свайго жыцця Марчук раскажа ў аўтабіяграфічным рамане «Кветкі правінцыі».



Ён родапачынальнік жанра афарызма ў беларускай літаратуры. Яго п’есы ідуць на тэатральных сцэнах Беларусі. Яго сцэнарыі сталі мастацкімі фільмамі.

Да 70-годдзя Георгія Марчука ў нашай школе 29 снежня аформлена выстава яго твораў “Казкі не бывае … без праўды“ ў школьнай бібліятэцы.А на першым паверсе – выстава малюнкаў да твораў пісьменніка.Вучні 2-5 –ых класаў намалявалі ілюстрацыі да прачытаных апавяданняў. Тут і кошачка Дымка, і адзінокая дзікая грушка, і мядзведзь з аднайменных апавяданняў, і героі твора “ Чужое багацце”.Дзеці, якія на зімовых канікулах наведвалі школьны лагер, з цікавасцю разглядвалі малюнкі, шукалі свае.Прыемна, што дзеці не толькі чытаюць, але і выказваюць жаданне працаваць творча.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка