Дадатак 1 Урывак з твору А. Маруа “Жыццё людзей”




Дата канвертавання04.04.2017
Памер17.84 Kb.
Дадатак 1

Урывак з твору А. Маруа “Жыццё людзей”

Пры дапамозе звычайнага тэлескопа на паверхні малых планет і ў прыватнасці на Зямлі, можна ўбачыць плямы. Толькі пасля вынаходніцтва супертэлескопа стала зразумела, што мы маем справу са скопішчам жывой матэрыі. Вядомыя назіральнікі, як напрыклад, Н.-33, сцвярджалі тады, што гэтыя скопішчы – зграі жывёлін, якія вядуць агульны спосаб жыцця.

З дапамогай сучасных апаратаў удалося высветліць не толькі, што гэта індывідуумы, але і тое, што яны адрозніваюцца паміж сабою і робяць пэўныя рухі. Плямы, якія заўважыў Н.-33, насамрэч аказаліся велізарнымі гнёздамі. …Мы далі ім назву – «чалавечыя мурашнікі».

У гэтых гарадах жывуць маленькія істоты – людзі. Гэта двухногія бяскрылыя млекакормячыя з нязначным валасяным покрывам на целе, якое звычайна ахінаецца штучнымі матэрыяламі.

…Некаторыя даследчыкі ўзялі сабе за моду прыпісваць гэтым зямным лічынкам розум, які па сваёй прыродзе нібыта такі, як і ў нас, уранцаў.

Сапраўды, калі ўпершыню назіраеш за гэтым жэле і бачыш тысячы жывых цікавых сцэн: доўгія вуліцы, па іх ходзяць людзі, яны часам спыняюцца і, здаецца, нават разумеюць адзін аднаго, … ці захапляешся працай будаўнікоў, – то ўсё гэта ўяўляецца такім прыгожым спектаклем, што сапраўды можа здацца, нібы людзі такі надзелены нейкім розумам. Аднак

каб дасканала вывучыць псіхічныя здольнасці гэтых жывёлін, …трэба эксперыментаваць і ствараць навуку толькі на аснове фактаў.
…Як толькі мы пачалі выкарыстоўваць промні, значна лягчэй стала праводзіць эксперыменты на далёкай адлегласці, бо дзякуючы промням мы атрымалі магчымасць падхопліваць целы, маніпуляваць імі і нават пераносіць з аднаго месца ў другое. Аднак людзі – істоты вельмі маленькія, кволыя, і выпрабаванне на іх промняў – справа грубая і жорсткая. Таму спачатку некаторыя людзі гінулі ў час эксперыментаў. Спатрэбіліся звышдакладныя выпрамяняльныя прылады, каб дасягаць аб’екта назірання і абыходзіцца з ім з патрэбнай асцярожнасцю. У прыватнасці, калі мы пачалі пераносіць людзей з аднаго месца ў другое, то спачатку не ўлічвалі супраціўлення гэтых істот. Мы пераносілі іх занадта хутка праз паветраныя слаі, якімі акружана Зямля, і людзі задыхаліся. Мы былі вымушаныя

стварыць такую ўстаноўку, у сярэдзіне якой шкодныя эфекты ад хуткасці перамяшчэння не ўспрымаліся…



Паводле http://knihi.com/zamlitra/marua/zyccio.html, са скарачэннямі.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка