Дадатак 20 асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбнага прадмета




Дата канвертавання01.04.2018
Памер244.37 Kb.

2017/2018 нав. год



Дадатак 20
АСАБЛІВАСЦІ АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ ПРЫ ВЫВУЧЭННІ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА

«ФІЗІЧНАЯ КУЛЬТУРА І ЗДАРОЎЕ»
Мэтай вучэбнага прадмета «Фізічная культура і здароўе» на ўсіх узроўнях яго вывучэння ў I–XI класах зяўляецца фарміраванне фізічнай культуры асобы і на гэтай аснове аздараўленне навучэнцаў.

Асноўнымі задачамі навучання вучэбнаму прадмету «Фізічная культура і здароўе» з’яўляюцца:

фарміраванне пераканання ў неабходнасці вядзення здаровага ладу жыцця;

фарміраванне рухальных уменняў і навыкаў, спосабаў дзейнасці, якія складаюць змест вывучаемых відаў спорту і спартыўных гульняў;

садзейнічанне развіццю адносін да здароўя як да каштоўнасці; патрэбы ў здаровым ладзе жыцця, фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай актыўнасці; каардынацыйных і кандыцыйных здольнасцяў вучняў;

засваенне навыкаў здаровага ладу жыцця; садзейнічанне ўмацаванню здароўя вучняў, рознабаковаму фізічнаму развіццю;

прафілактыка захворванняў, стрэсавых станаў сродкамі фізічнай культуры.

Акрамя нарматыўных прававых актаў, азначаных у раздзеле II агульнай часткі дадзенага інструктыўна-метадычнага пісьма, пры арганізацыі і правядзенні вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе» варта кіравацца наступнымі нарматыўнымі прававымі актамі:

Закон Рэспублікі Беларусь ад 04.01.2014 «Аб фізічнай культуры і спорце»;

пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 16.12.2013 № 127 «Аб зацвярджэнні Санітарных нормаў і правілаў «Патрабаванні да ўладкавання і эксплуатацыі фізкультурна-спартыўных збудаванняў», прызнанні страціўшымі сілу пастановы Галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Рэспублікі Беларусь ад 8 лістапада 2006 г. № 134, асобнага структурнага элемента пастановы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 3 лістапада 2011 г. № 111»;

пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 22.09.2009 г. № 105 «Аб зацвярджэнні Санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў «Гігіенічныя патрабаванні да ўладкавання, абсталявання і эксплуатацыі плавальных басейнаў і аквапаркаў» і аб прызнанні страціўшай сілу пастановы Галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2002 г. № 167 «Аб зацвярджэнні санітарных правілаў і нормаў 2.1.2.10-39-2002 «Гігіенічныя патрабаванні да ўладкавання, эксплуатацыі і якасці вады плавальных басейнаў»;

пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 09.07.2010 № 92 «Аб усталяванні форм «Медыцынская даведка аб стане здароўя», «Выпіска з медыцынскіх дакументаў» і зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку іх запаўнення»;

пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 09.06.2014 № 38 «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку размеркавання навучэнцаў ў асноўную, падрыхтоўчую, спецыяльную медыцынскую групы, групу лячэбнай фізічнай культуры»;

пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 30.06.2014 № 49 «Аб усталяванні пераліку медыцынскіх супрацьпаказанняў да занятку відамі спорту і прызнанні страціўшай сілу пастановы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 27 мая 2011 г. № 47»;

пастанова Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь ад 02.07.2014 № 16 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб Дзяржаўным фізкультурна-аздараўленчым комплексе Рэспублікі Беларусь і прызнанні страціўшай сілу пастановы Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь ад 24 чэрвеня 2008 г. № 17»;

пастанова Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь ад 06.10.2014 № 61 «Аб зацвярджэнні правілаў бяспекі правядзення заняткаў фізічнай культурай і спортам».

У 2017/2018 навучальным годзе ў працэсе навучання вучэбнаму прадмету «Фізічная культура і здароўе» выкарыстоўваюцца наступныя вучэбныя праграмы:

I–III класы:

Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. Фізічная культура і здароўе. I–III класы. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;



IV клас:

Вучэбная праграма для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. Фізічная культура і здароўе. I–IV класы. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2012;

Учебная программа для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения. Физическая культура и здоровье. I–IV классы. – Минск: Национальный институт образования, 2012.

V–IX класы:

Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. Фізічная культура і здароўе. V–IX класы. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;

Учебные программы для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. Физическая культура и здоровье. V–IX классы. – Минск: Национальный институт образования, 2017.

Фізічная культура і здароўе. VІІ клас // Зборнік вучэбных праграм для VІІ класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;

Физическая культура и здоровье. VІІ класс // Сборник учебных программ для VІІ класса учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. – Минск: Национальный институт образования, 2017;

X–XI класы:

Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. Фізічная культура і здароўе. X–XI класы. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;

Учебные программы для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. Физическая культура и здоровье. X–XI классы. – Минск: Национальный институт образования, 2017.

для спецыяльных медыцынскіх груп:

Вучэбная праграма для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. Фізічная культура і здароўе для спецыяльных медыцынскіх груп. I–XI класы. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;

Учебная программа для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. Физическая культура и здоровье для специальных медицинских групп. I–XI классы. – Минск: Национальный институт образования, 2017.

Вучэбныя праграмы размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. I–IV класы, Вучэбныя прадметы. V–XI класы. Фізічная культура і здароўе.

Настаўнік мае права змяняць паслядоўнасць вывучэння раздзелаў навучальных праграм, а таксама выкарыстоўваць па сваім меркаванні змест і гадзіны варыятыўнага кампанента.

Штогод да 1 верасня на падставе медыцынскіх даведак аб стане здароўя, выдадзеных арганізацыямі аховы здароўя ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, загадам кіраўніка ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі навучэнцы размяркоўваюцца на медыцынскія групы для вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе», заняткаў «Гадзіна здароўя і спорту»: асноўную, падрыхтоўчую, спецыяльную (далей – СМГ), лячэбнай фізкультуры (далей – ЛФК).



Навучэнцы, якія не прайшлі медыцынскае абследаванне, прысутнічаюць на ўроках па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе», занятках «Гадзіна здароўя і спорту», але да практычнага выканання заданняў (рухальнай актыўнасці) не дапускаюцца. Навучэнцы дапускаюцца да вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе», да спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў толькі ў спартыўнай вопратцы і абутку (пункт 113 Санітарных нормаў і правілаў «Патрабаванні для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі», зацверджаных пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2012 № 206 (далей СанПіН)).

Дзяленне класа на групы пры вывучэнні вучэбнага прадмета «Фізічная культура і здароўе» ў X–XI класах ажыццяўляецца ў адпаведнасці з пунктамі 54 і 57 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі. Пры наяўнасці магчымасці правядзення ўрокаў па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе» асобна для хлопчыкаў (юнакоў) і дзяўчынак (дзяўчат) у іншых класах (I–IX) паводле рашэння аддзела (упраўлення) адукацыі, спорту і турызму мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, узгодненаму з фінансавым упраўленнем (аддзелам) гэтага мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, названыя класы таксама дзеляцца на адпаведныя групы.

Да пачатку 2017/2018 навучальнага года выдадзена прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе» для I–IV, V–XI класаў (Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, Аверсэв, 2017). Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне размешчана на нацыянальным адукацыйным партале http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. I–IV класы, Вучэбныя прадметы. V–XI класы. Фізічная культура і здароўе.

У каляндарна-тэматычным планаванні прапануецца прыкладнае размеркаванне вучэбных гадзін па тэмах. Настаўнік мае права ў межах вучэбных гадзін, адведзеных на вывучэнне вучэбнага прадмета, уносіць у каляндарна-тэматычнае планаванне змены з улікам асаблівасцяў класа, вучэбна-матэрыяльнай базы і наяўнасці спартыўнага інвентара, а таксама распрацоўваць уласнае каляндарна-тэматычнае планаванне.

З мэтай ажыццяўлення планавання адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе» настаўнік вядзе наступную планавую дакументацыю:

гадавы план-графік размеркавання вучэбнага матэрыялу (V–XI класы);

каляндарна-тэматычнае планаванне вучэбнага матэрыялу;

бягучае планаванне вучэбнага матэрыялу (планы-канспекты).

Структурнымі элементамі бягучага планавання павінны быць: задачы, якія адпавядаюць этапам фарміравання рухальных уменняў і навыкаў; практыкаванні (комплексы практыкаванняў) для фарміравання рухальных уменняў і навыкаў; пералік абсталявання і інвентара, якія выкарыстоўваюцца на вучэбным занятку, а таксама метадаў правядзення вучэбных заняткаў; арганізацыйна-метадычныя ўказанні і інш.

Гадавы план-графік размеркавання вучэбнага матэрыялу (V–XI класы) і каляндарна-тэматычнае планаванне вучэбнага матэрыялу ўзгадняюцца членам адміністрацыі, які курыруе вучэбны прадмет «Фізічная культура і здароўе», зацвярджаюцца дырэктарам установы агульнай сярэдняй адукацыі, захоўваюцца на працягу ўсяго навучальнага года ва ўстанове адукацыі ў настаўніка, які праводзіць вучэбныя заняткі па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе».

Звяртаем увагу, што ў абноўленых ў 2017 годзе навучальных праграмах па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе» захаваны гадзіны на навучанне плаванню. Варыятыўнай часткай вучэбнай праграмы па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе» ў I–II класах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі на навучанне плаванню прадугледжана да 16 гадзін, у ІІІ–ХІ класах – да 24 гадзін (пры наяўнасці ўмоў за кошт раздзела «Уменні, навыкі, спосабы дзеянняў»).

У адпаведнасці з часткай другой пункта 1 Комплексу мер па ўдасканаленні сістэмы падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву, зацверджанага Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь 30.09.2015, мэтазгодна забяспечыць правядзенне ўрокаў па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе» на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі настаўнікамі фізічнай культуры (якія маюць адпаведную адукацыю па напрамках спецыяльнасцяў фізічнай культуры і спорту).

У мэтах стварэння ўмоў для арганізацыі спартыўнай падрыхтоўкі адораных у спорце навучэнцаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі па ініцыятыве кіраўнікоў спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў могуць стварацца спецыялізаваныя па спорце класы. Парадак стварэння і арганізацыі работы названых класаў рэгламентуецца Палажэннем аб спецыялізаваных па спорце класах, зацверджаным пастановай Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 08.07.2014 № 18/23/97.

Для правядзення факультатыўных заняткаў спартыўнай накіраванасці ў I–XI класах выкарыстоўваюцца вучэбныя праграмы факультатыўных заняткаў, рэкамендаваныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Вучэбныя праграмы факультатыўных заняткаў размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. I–IV класы, Вучэбныя прадметы. V–XI класы. Фізічная культура і здароўе і сайце ўстановы «Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў» (http://sporteducation.by/metodicheskij_kompleks / Фізічная культура / Вучэбна-метадычны комплекс).

Звяртаем увагу на асаблівасці арганізацыі вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе». Вучэбныя заняткі павінны ўключаць у сябе падрыхтоўчую, асноўную і заключную часткі.

Працягласць падрыхтоўчай часткі ўрока складае 5-15 хвілін. Падчас падрыхтоўчай часткі ажыццяўляецца пастаноўка задач на ўрок, рэгуляванне эмацыйнага стане навучэнцаў, псіхалагічная налада на работу, падрыхтоўка арганізма навучэнцаў (цэнтральнай нервовай, сардэчна-сасудзістай сістэмы, вегетатыўных функцый, апорна-рухальнага апарата) для найбольш паспяховага вырашэння задач асноўнай часткі ўрока і дасягнення максімальнага аздараўленчага эфекту. Рэкамендуецца скарыстоўваць страявыя практыкаванні, розныя віды хадзьбы, бегу, скачкоў, агульнаразвівальных практыкаванняў як без прадметаў, так і з раздаткавым інвентаром, рухавыя гульні нізкай і сярэдняй інтэнсіўнасці.

Асноўная частка, зазвычай, працягваецца 25-35 хвілін. Задачамі дадзенай часткі ўрока з’яўляюцца фарміраванне ў навучэнцаў фізкультурных ведаў, рухальных уменняў і навыкаў (навучанне правільнай тэхніцы выканання практыкаванняў); развіццё рухальных здольнасцяў (сілавых, хуткасных, каардынацыйных, трываласці, гнуткасці); выхаванне маральна-валявых якасцяў (працавітасці, смеласці, рашучасці, узаемадапамогі і інш); навучанне ўменню прымяняць набытыя навыкі і якасці ва ўмовах жыцця, спартыўнай і працоўнай дзейнасці. Пры правядзенні асноўнай часткі ўрока рэкамендуецца выкарыстоўваць агульнападрыхтоўчыя, спецыяльна-падрыхтоўчыя і спаборніцкія практыкаванні абранага віду спорту, спартыўныя, рухавыя і народныя гульні.

Заключная частка прадугледжвае паступовае прывядзенне арганізма навучэнцаў у адносна спакойны стан (зняцце фізічнай і псіхічнай напружанасці), падрыхтоўку навучэнцаў да наступнай за ўрокам дзейнасці (арганізацыя ўвагі, дысцыпліны, сабранасці, напамін аб санітарна-гігіенічных патрабаваннях і т. п.), арганізаванае завяршэнне занятку, падвядзенне вынікаў, хатняе заданне, настрой на наступны ўрок.

У адпаведнасці з пунктам 116 СанПіН, медыцынскі работнік сумесна з кіраўніком установы адукацыі ці яго намеснікам не радзей за адзін раз ў месяц ажыццяўляе кантроль за арганізацыяй і правядзеннем усіх формаў фізічнага выхавання навучэнцаў.

Асаблівасці арганізацыі і правядзення заняткаў «Гадзіна здароўя і спорту».

Заняткі «Гадзіна здароўя і спорту» з’яўляюцца абавязковымі для ўсіх вучняў I–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (акрамя вучняў спецыялізаваных па спорце класаў). Дадзеныя заняткі плануюцца і праводзяцца за кошт вучэбных гадзін, прадугледжаных у тыпавым вучэбным плане агульнай сярэдняй адукацыі на правядзенне факультатыўных заняткаў. Правядзенне заняткаў «Гадзіна здароўя і спорту» уключаецца ў вучэбную нагрузку настаўніка.

Навучальная гадзіна, вылучаная на правядзенне гадзіны здароўя і спорту, не ўлічваецца пры вызначэнні максімальна дапушчальнай нагрузкі на аднаго вучня.

Занятак «Гадзіна здароўя і спорту» уносіцца ў расклад вучэбных заняткаў установы агульнай сярэдняй адукацыі (калі праводзіцца ў панядзелак–пятніцу) або ў расклад факультатыўных заняткаў (калі праводзіцца ў суботу). Калі занятак «Гадзіна здароўя і спорту» ўнесены ў расклад вучэбных заняткаў установы агульнай сярэдняй адукацыі, вучні, якія належаць па стане здароўя да СМГ, групы ЛФК, а таксама часова вызваленыя ад вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе», абавязаны прысутнічаць на ім. Калі занятак унесены ў расклад факультатыўных заняткаў, то яго наведванне вучнямі, аднесенымі да вышэйназваных катэгорый, неабавязкова.

На наведванне заняткаў «Гадзіна здароўя і спорту» заявы законных прадстаўнікоў навучэнцаў не патрабуюцца.

Да правядзення заняткаў «Гадзіна здароўя і спорту» падаюцца такія ж арганізацыйныя, педагагічныя, санітарна-гігіенічныя патрабаванні, як і да правядзення ўрока па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе». Пры гэтым захоўваецца той жа парадак распрацоўкі і зацвярджэння праграмна-планавальнай дакументацыі.

Па змесце заняткі «Гадзіна здароўя і спорту» з’яўляюцца працягам вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе». Таму пры іх планаванні і правядзенні рэкамендуецца выкарыстоўваць:

− вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай (беларускай) мовай навучання і выхавання па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе» у кожным класе адпаведна;

− вучэбныя праграмы факультатыўных заняткаў фізкультурна-спартыўнай накіраванасці, рэкамендаваныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь;

− праграмна-метадычныя матэрыялы па пытаннях арганізацыі і правядзення навучальных заняткаў «Гадзіна здароўя і спорту», якія ўключаюць пералік і змест рухавых гульняў для навучэнцаў I–IV класаў, распрацаваныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і ўстановай «Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў»;

− праграмна-метадычныя матэрыялы па пытаннях арганізацыі і правядзення навучальных заняткаў «Гадзіна здароўя і спорту», якія ўключаюць пералік і змест спартыўных гульняў (футбол, баскетбол, валейбол, гандбол) для вучняў V–XI класаў, распрацаваныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і установай «Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў» http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2017/2018 навучальны год / Вучэбныя прадметы. I–IV класы, Вучэбныя прадметы. V–XI класы. Фізічная культура і здароўе.

Пры выбары змястоўнага напаўнення гадзіны здароўя і спорту ў V–XI класах колькасць і пералік вывучаемых відаў спорту не рэгламентуецца. Напрыклад, у I і IV чвэрцях навучальнага года можна вучыць навучэнцаў элементам гульні ў футбол ці валейбол, а ў II і III чвэрцях – у баскетбол, гандбол або элементам аэробікі і атлетычнай гімнастыкі.

На занятках «Гадзіна здароўя і спорту» адзнакі не выстаўляюцца.

Некаторыя асаблівасці вядзення класнага журнала

Запіс вучэбнага матэрыялу ў графе «Змест вучэбных заняткаў» павінен адпавядаць адной ці некалькім адукацыйным задачам вучэбнага занятку, быць кароткім і лаканічным. Дапускаецца рабіць скарачэнні ў словах.

Навучэнцам, якія часова вызвалены ад заняткаў па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе», у класным журнале робіцца кароткі запіс «вызв. да ... » (у адпаведнасці з датай ў медыцынскай даведцы).

Вывучэнне кожнага раздзела вучэбнай праграмы павінна пачынацца з навучання вучняў правілам бяспечных паводзін на ўроку з улікам вывучаемага матэрыялу, аб чым у класным журнале робіцца адпаведны запіс. Напрыклад:



НПБ на ўроках л/атл.;

НПБ на ўроках спартгульняў.

На першым уроку па кожным раздзеле вучэбнай праграмы ў графе «Змест вучэбных заняткаў» варта пазначаць від спорту. Напрыклад:



Гімнастыка. Два кулькі наперад разам;

Л/атл. Нізкі старт. Бег 60 м.

Наступныя запісы зместу ўрокаў выконваюцца без указання віду спорту.

Дамашняе заданне рэкамендуецца задаваць навучэнцам па меркаванні настаўніка ў індывідуальным парадку.

Дамашнія заданні па сваёй накіраванасці могуць быць трох відаў:

заданні, звязаныя з засваеннем тэхнікі асобных практыкаванняў або комплексаў практыкаванняў;

заданні, звязаныя з развіццём адной або некалькіх фізічных якасцяў;

заданні, звязаныя з самастойным засваеннем тэарэтычных звестак.

У залежнасці ад віду задання тэрміны, на якія яны задаюцца, могуць складаць ад адного-двух тыдняў (першы і трэці віды) да аднаго-двух месяцаў (другі від). Змест хатніх заданняў павінен адпавядаць патрабаванням навучальных праграм.

Улік праведзеных заняткаў «Гадзіна здароўя і спорту» і іх наведвальнасць навучэнцамі вядзецца ў класных журналах на старонках вучэбнага прадмета «Фізічная культура і здароўе» у адпаведнасці з указаннямі па яго запаўненні. На левай старонцы класнага журнала запісваецца дата правядзення занятку «Гадзіна здароўя і спорту». Пры адсутнасці вучня на занятках робіцца запіс «н». На правай старонцы журнала ў графе «Змест вучэбнага матэрыялу», спачатку робіцца запіс «ГЗС» і далей запісваюцца задачы заняткаў.

Нягледзячы на тое, што пры правядзенні заняткаў «Гадзіна здароўя і спорту» ў X–XI класах не ажыццяўляецца дзяленне на групы, запіс у класных журналах робіцца двойчы – у групе юнакоў і групе дзяўчат. Пры гэтым у адной з груп занятак запісваецца з датай правядзення, а ў другой групе – без указання даты.

Вучні I–XI класаў, аднесеныя па стане здароўя да асноўнай медыцынскай групы, у першай і апошняй чвэрцях навучальнага года выконваюць тэставыя практыкаванні для вызначэння ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці (акрамя вучняў I класа ў I чвэрці).

Паказчыкі ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці вучняў заносяцца настаўнікам, які выкладае вучэбны прадмет «Фізічная культура і здароўе», на старонкі ў канцы класнага журнала. Першая старонка павінна быць запоўнена да 15 кастрычніка, другая старонка – не пазней апошняга вучэбнага тыдня навучальнага года.

Вучням, вызваленым па стане здароўя ад выканання аднаго або некалькіх тэставых практыкаванняў, у графе «вынік» робіцца запіс «вызв.» («вызвалены(а)»), а графа «узровень» (I ступень агульнай сярэдняй адукацыі), «адзнака» (II, III ступені агульнай сярэдняй адукацыі) застаецца незапоўненай. У вучняў, аднесеных па стане здароўя да падрыхтоўчай групы, СМГ, ЛФК і вызваленых ад заняткаў фізічнай культурай па стане здароўя, ўсе графы застаюцца незапоўненымі.

На I ступені агульнай сярэдняй адукацыі выніковы ўзровень фізічнай падрыхтаванасці вучняў не вызначаецца. Вынікі кожнага з шасці тэставых практыкаванняў і адпаведны ім узровень развіцця асобных фізічных якасцяў (нізкі, ніжэй сярэдняга, сярэдні, вышэй за сярэдні, высокі) заносяцца настаўнікам у класны журнал у адпаведныя графы.

Вучням V–XI класаў даецца права самастойна выбіраць тэставыя практыкаванні для вызначэння ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці з прапанаваных у вучэбнай праграме. У канцы журнала тым навучэнцам, якія выканалі ўсе тэставыя практыкаванні, у класны журнал запісваецца слоўная і лічбавая адзнакі ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці.

Табліца

Ацэнка ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці

навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі

Узровень фізічнай падрыхтаванасці

Сярэдні бал

Адпаведнасць

10-бальнай шкале



Нізкі

0,4 і менш

0

0,5–1,4

1

1,5–2,4

2

Ніжэй сярэдняга

2,5–3,4

3

3,5–4,4

4

Сярэдні

4,5–5,4

5

5,5–6,4

6

Вышэй сярэдняга

6,5–7,4

7

7,5–8,4

8

Высокі

8,5–9,4

9

9,5–10

10

Навучэнцам, якія не выканалі адно або некалькі тэставых практыкаванняў, слоўная адзнака за ўзровень фізічнай падрыхтаванасці не выстаўляецца.

У V–VIII класах узровень фізічнай падрыхтаванасці вучняў вызначаецца і заносіцца ў класны журнал, але не ўлічваецца пры правядзенні прамежкавай і выніковай атэстацыі.

У класных журналах V–XI класаў у кожнай чвэрці перад адзнакай за чвэрць без указання даты правядзення вучэбных заняткаў навучэнцам выстаўляюцца адзнакі за засваенне зместу раздзелаў вучэбнай праграмы «Веды», «Асновы відаў спорту», «Дамашнія заданні». У IX–XI класах у I і IV чвэрцях да вышэйпазначаных раздзелаў дадаецца раздзел «Узровень фізічнай падрыхтаванасці».

Атэстацыя навучэнцаў

Атэстацыя вучняў па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе» ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Правіламі правядзення атэстацыі навучэнцаў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі.

Атэстацыя вучняў I–IV класаў па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе» ажыццяўляецца на змястоўна-ацэначнай аснове, якая прадугледжвае слоўную ацэнку вынікаў вучэбных дасягненняў вучняў без выстаўлення адзнак у балах.

Вучні V–XI класаў пры засваенні зместу вучэбных праграм па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе» праходзяць бягучую, прамежкавую і выніковую атэстацыю.

Вынікі бягучай, прамежкавай і выніковай атэстацыі вучняў V–XI класаў, ацэньваюцца адзнакамі ў балах па 10-бальнай шкале, адзнакамі «залічана», «не залічана», «не атэставаны(а)», ці робіцца запіс «вызвалены(а)». Станоўчымі з’яўляюцца адзнакі ад «1» (аднаго) да «10» (дзесяць) балаў, «залічана» і запіс «вызвалены(а)».

Пры вывучэнні раздзела «Асновы відаў спорту» ацэньваюцца не толькі вынікі, але і працэс фарміравання рухальных уменняў і навыкаў (засваенне навучэнцамі тэхнікі фізічных практыкаванняў). Адзнака можа выстаўляцца як за закончанае практыкаванне, так і за асобныя яго элементы.

Прамежкавая атэстацыя навучэнцаў – гэта выстаўленне адзнак за чвэрць з улікам вынікаў бягучай атэстацыі.

Пры правядзенні прамежкавай і выніковай атэстацыі па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе» вучні, аднесеныя па стане здароўя да СМГ і групе ЛФК, атэстуюцца ў форме «залічана», «не залічана», «не атэставаны(а)». Навучэнцам, якія па стане здароўя часова або пастаянна вызвалены ад вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе», за чвэрць (год) уносіцца запіс «вызвалены(а)».

Выніковая атэстацыя праводзіцца па завяршэнні навучальнага года выражаецца ў выстаўленні адзнакі за год як сярэдняга арыфметычнага адзнак па чвэрцях, пры гэтым у кожным асобным выпадку пытанне неабходна вырашаць на карысць вучня.

Патрабаванні да арганізацыі вучэбных заняткаў з навучэнцамі падрыхтоўчай медыцынскай групы, СМГ, групы ЛФК.

Вучэбныя заняткі па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе» з вучнямі, аднесенымі па стане здароўя да падрыхтоўчай групы, праводзяцца разам з навучэнцамі асноўнай групы паводле рэкамендацый медыцынскага работніка.

У адпаведнасці з пунктам 6 Інструкцыі аб парадку размеркавання навучэнцаў у асноўную, падрыхтоўчую, спецыяльную медыцынскую групы, групу лячэбнай фізічнай культуры, зацверджанай пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 09.06.2014 № 38 (далей – Інструкцыя), у падрыхтоўчую групу для заняткаў фізічнай культурай і спортам размяркоўваюцца навучэнцы з дысгарманічным фізічным развіццём і (або) адсталыя ад аднагодкаў ў фізічнай падрыхтаванасці, без адхіленняў або з нязначнымі адхіленнямі ў стане здароўя.

Вучні, аднесеныя да падрыхтоўчай групы, дапускаюцца да вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе» паводле рэкамендацый урача-спецыяліста пры ўмове паступовага засваення комплексу рухальных навыкаў і ўменняў.

Да заняткаў у гуртках, секцыях, групах па спартыўных інтарэсах, клубах па фізічнай культуры і спорце, падрыхтоўцы і ўдзелу ў фізкультурна-аздараўленчых і спартыўна-масавых мерапрыемствах, спартыўных спаборніцтвах навучэнцы, якія належаць да дадзенай групы, дапускаюцца індывідуальна пасля дадатковага медыцынскага агляду і (або) абследавання.

Указаны пункт Інструкцыі не ўтрымлівае нормы допуску навучэнцаў, аднесеных па стане здароўя да падрыхтоўчай групы, да падрыхтоўкі і здачы нарматываў па фізічнай падрыхтоўцы.

Такім чынам, вучні, аднесеныя па стане здароўя да падрыхтоўчай групы, выконваюць патрабаванні навучальных праграм з улікам медыцынскіх паказанняў і супрацьпаказанняў і не дапускаюцца да падрыхтоўкі і здачы нарматываў па фізічнай падрыхтоўцы. Названыя выключэнні не павінны ўплываць на выніковую адзнаку.

Вучэбныя заняткі па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе» з вучнямі, аднесенымі па стане здароўя да СМГ, праводзяцца настаўнікамі фізічнай культуры, якія прайшлі спецыяльную падрыхтоўку на курсах павышэння кваліфікацыі.

Навучальныя заняткі з вучнямі СМГ павінны быць арганізаваны з пачатку навучальнага года. Недапушчальна аб’ядноўваць навучальныя заняткі СМГ або праводзіць іх два дні запар.

Камплектаванне СМГ на пачатак навучальнага года праводзіцца медыцынскім работнікам на падставе вынікаў медыцынскага абследавання вучняў.

Камплектаванне СМГ на пачатак навучальнага года праводзіцца медыцынскім работнікам на падставе вынікаў медыцынскага абследавання вучняў.

Звяртаем увагу, што пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 17.05.2017 № 35 унесены змены ў СанПіН у частцы напаўняльнасці СМГ. Гэтай пастановай здымаецца абмежаванне па мінімальнай напаўняльнасці СМГ. Згодна з пунктам 114 СанПіН напаўняльнасць спецыяльнай групы павінна быць не больш за 12 вучняў. Навучальныя заняткі з вучнямі СМГ могуць планавацца ў раскладзе вучэбнага дня перад або пасля навучальных заняткаў. Аднак лічым мэтазгодным праводзіць заняткі СМГ адначасова з вучэбнымі заняткамі па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе». Напрыклад, адзін настаўнік праводзіць вучэбныя заняткі з навучэнцамі класа па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе», а другі – вучэбныя занятакі з вучнямі СМГ гэтага ж класа.

Колькасць і спіскавы склад СМГ на пачатак кожнага паўгоддзя зацвярджаецца загадам дырэктара ўстановы адукацыі на падставе звестак, якія падаюцца медыцынскім работнікам. Гадзіны, адведзеныя на правядзенне навучальных заняткаў з вучнямі СМГ, уваходзяць у аб’ём вучэбнай нагрузкі настаўніка фізічнай культуры. У адпаведнасці з пунктам 77 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі пры распрацоўцы вучэбнага плана ўстановы, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, агульная колькасць вучэбных гадзін, якія фінансуюцца з рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, павялічваецца заснавальнікам на правядзенне вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе» з навучэнцамі, якія па стане здароўя аднесены да СМГ. На адну групу выдзяляецца 2 вучэбныя гадзіны ў тыдзень.

Улік заняткаў з вучнямі СМГ вядзецца ў класным журнале любога класа на старонках, адведзеных для факультатыўных заняткаў. Усе запісы робяцца ў адпаведнасці з указаннямі аб вядзенні класнага журнала. Пры адсутнасці вучняў на занятках СМГ у журнал уносіцца запіс «н».

Заняткі з вучнямі, аднесенымі па стане здароўя да групы ЛФК, праводзяцца медыцынскім работнікам, які прайшоў падрыхтоўку па лячэбнай фізічнай культуры, у спецыяльна абсталяваных памяшканнях арганізацый аховы здароўя або ўстаноў адукацыі.

У класным журнале насупраць прозвішчаў вучняў, якія аднесены па стане здароўя да СМГ, групе ЛФК або вызваленыя ад вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе», у клетках для адзнак робіцца запіс «СМГ», «ЛФК» або «вызв.» адпаведна.

Навучэнцам, цалкам вызваленым па стане здароўя ад вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе», у класным журнале ў графах для адзнак за чвэрць, за год уносіцца запіс «вызв».

У кожнага настаўніка, які праводзіць заняткі СМГ, павінны быць наступныя дакументы па планаванні вучэбнага матэрыялу: каляндарна-тэматычнае планаванне; планы-канспекты вучэбных заняткаў. Каляндарна-тэматычнае планаванне вучэбнага матэрыялу зацвярджаецца дырэктарам установы адукацыі і павінна захоўвацца ва ўстанове адукацыі ў настаўніка, які праводзіць заняткі па СМГ, на працягу ўсяго навучальнага года.

Для павышэння ўзроўню інфармаванасці навучэнцаў і іх бацькоў па пытаннях арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе», прапаганды фізічнай культуры і спорту ва ўстановах агульнай адукацыі варта афармляць наступныя стэнды нагляднай агітацыі:

правілы бяспекі правядзення заняткаў фізічнай культурай і спортам; «Алімпійскі куток»; нарматывы і патрабаванні на атрыманне значкоў «Алімпійскія надзеі», «Спартыўная змена», «Фізкультурнік Беларусі» Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь; 10-бальныя шкалы ацэнкі вучэбных нарматываў па засваенні ўменняў, навыкаў; каляндарны план фізкультурна-аздараўленчых і спартыўна-масавых мерапрыемстваў на навучальны год; экран ходу круглагадовай спартакіяды ўстановы адукацыі; лепшыя спартсмены ўстановы адукацыі.



Звяртаем увагу, што пералік вучэбных выданняў, у тым ліку электронных, метадычных матэрыялаў, рэкамендаваных для выкарыстання ў адукацыйным працэсе, размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (http://www.adu.by).

Арганізацыя метадычнай работы з настаўнікамі. У мэтах павышэння якасці адукацыйнага працэсу ў 2017/2018 навучальным годзе, захавання здароўя вучняў сродкамі фізічнай культуры і спорту, павышэння эфектыўнасці адукацыйнага працэсу, стварэння і забеспячэння бяспечных умоў для заняткаў фізічнай культурай і спортам рэкамендуем ўключыць у планы работы метадычных аб’яднанняў настаўнікаў фізічнай культуры на 2017/2018 навучальны год наступныя пытанні:

Нарматыўнае прававое, вучэбна-метадычнае забеспячэнне фізічнага выхавання навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі;

асаблівасці арганізацыі і правядзення заняткаў «Гадзіна здароўя і спорту»;

патрабаванні да мер бяспекі пры арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе»;

выкарыстанне камп’ютарных тэхналогій і электронных сродкаў навучання ў рабоце настаўніка фізічнай культуры і кіраўніка фізічнага выхавання;

планаванне і арганізацыя фізкультурна-аздараўленчых і спартыўна-масавых мерапрыемстваў з навучэнцамі ў шосты школьны дзень;

пераемнасць у фізічным выхаванні навучэнцаў першай, другой і трэцяй ступені агульнай сярэдняй адукацыі;

турызм у фізічным выхаванні як актыўны метад фарміравання здаровага ладу жыцця навучэнцаў.



Дадатковую інфармацыю аб арганізацыі фізічнага выхавання навучэнцаў, аператыўныя звесткі аб выніках правядзення рэспубліканскіх фізкультурна-аздараўленчых і спартыўна-масавых мерапрыемстваў, удзеле беларускіх школьнікаў у міжнародных спартыўных спаборніцтвах можна знайсці на сайце ўстановы «Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў» (http://www.sporteducation.by).




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка