Дадатак дадатак 1 Гульня




Дата канвертавання30.04.2017
Памер196.48 Kb.
ДАДАТАК

Дадатак 1



Гульня «Агароднік»

Кожны з дзяцей называе сябе якой-небудзь агароднінай (рэпай, рэдзькай, цыбуляй, морквай, радыскай і г.д.) і становіцца ў круг. Адзін з дзяцей выбіраецца агароднікам. Ён выходзіць на сярэдзіну круга і стукае палкай аб зямлю. У яго пытаюцца:

—Хто там?

—Агароднік!

—Чаго прыйшоў?

—Рэпу ўзяць!

Пасля такога адказу ўсе вядуць карагод і спяваюць:

Зверху рэпа зялёная,

У сярэдзіне тоўстая,

К канцу вострая.

Хавае хвост пад сябе.

Хто да яе не падыдзе,

Усялякі за віхор возьме.

Агароднік павінен адгадаць, хто з дзяцей назваў сябе рэпай. Калі ён адгадае, рэпа ўцякае, інакш агароднік зловіць яе і павядзе ў свой агарод.

Правілы гульні: агароднік не павінен ведаць, хто назваўся рэпай; адгадваць ён можа тры разы, калі не адгадае, яго мяняюць.

Гульня “Лавіць куры”

Матэрыял: хусцінка або ручнік.

Дзеці выбіраюць пеўня, усе астатнія — куры.

Певень расстаўляе рукі і гоніць курэй пад печ:

—Кыш пад пен, кыш пад печ…

Потым певень пытае:

—А колькі вас ёсць?

—Колькі ў лесе дроў!

Куры разбягаюцца, а певень ловіць іх. Пасля ўсе садзяцца на лаву, певень скручвае пытку з хусткі або ручніка. 3 кожнай курыцай у яго адбываецца размова:

—На чым сядзіш?

—На ганачку.

—За што трымаешся?

—За клямачку.

—А што гэта збоку?

—Бочка.

—А што ў бочцы?



—Мёд.

—А каму есці?

—Мне, а пеўню нос у смале.

Тады певень б’е пыткай курыцу, тая ўцякае і хаваецца. Калі ж курыца на пытанне «Каму есці?» адказвае: «Певень, для цябе мядок», — ён яе не чапае, а пераходзіць да наступнай.

Правілы гульні: певень павінен лавіць курэй не абмежавана.

Дадатак 2



Гульня “Надзейка”

З ліку дзяцей выбіраецца дзяўчынка, якая становіцца ў круг.

Дзеці: Ты, Надзейка, раскажы,

Спрытна ўсім нам пакажы.

Як бабулі скачуць?

Надзейка: Вось і так, вось і так

Так бабулі скачуць. (імітуе рухі бабуль)

Дзеці: Ты, Надзейка, раскажы,

Спрытна ўсім нам пакажы.

Як козлікі скачуць?

Надзейка: Вось і так, вось і так

Так козлікі скачуць. (імітуе рухі козлікаў)

Дзеці: Ты, Надзейка, раскажы,

Спрытна ўсім нам пакажы.

Як хлопчыкі скачуць?

Надзейка: Вось і так, вось і так

Так хлопчыкі скачуць. (імітуе рухі хлопчыкаў)

Дзеці: Ты, Надзейка, раскажы,

Спрытна ўсім нам пакажы.

Як дзяўчынкі скачуць?

Надзейка: Вось і так, вось і так

Так дзяўчынкі скачуць. (імітуе рухі дзяўчынак)

Калі дзяўчынка імітуе тыя ці іншыя рухі, то дзеці пляскаюць у далоні.

Дадатак 3



Гульня “Грушка”

Дзеці выбіраюць грушку, якая становіцца ў сярэдзіне круга. Потым ідуць карагодам вакол яе і спяваюць:

Мы пасадзім грушку усе,усе,усе.

Няхай наша грушка расце,расце,расце.

Вырасці ты грушка,

Вось такой шырыні

Распусціся грушка,

Вось такой вышыні!

Расці ,расці грушка,

Ды ў добры час.

Маленькая ….

Паскачы для нас.

А ўжо наша грушка распсцілася

А наша ….зажурылася.

А мы тую грушку

Весяліць будзем.

І ад нашай грушкі

Уцякаць будзем

Грушка павінна танцаваць, кружыцца, скакаць, рабіць усё тое, пра што пяюць дзеці. На словы “вось такой вышыні, вось такой шырыні” дзеці ідуць па крузе, падымаюць рукі ўгару, разводзяць іх у бакі. На словы “весяліць будзем” набліжаюцца да грушкі, як быццам хочуць ушчыпнуць яе, а тая пачынае лавіць дзяцей. Дзеці уцякаюць, каго грушка зловіць, той становіцца ў круг на сваё месца. Гульня паўтараецца з новай грушкай.

Гульня “А мы проса сеялі”

Дзеці, трымаючыся за рукі, становяцца двума шарэнгамі ўздоўж сцен. У адной шарэнзе дзяўчаткі, у другой – хлопчыкі. Дарослы пачынае:

Хлопцы з дзяўчаткамі любяць гуляць,

Песні спяваць, скакаць, жартаваць.

Хлопчыкі, ідучы, да дзяўчынак, спяваюць:

А мы проса сеялі, сеялі, сеялі!

Адказваюць дзяўчынкі:

А мы проса вытапчам ,вытапчам, вытапчам!

Х.А мы проса сеялі, сеялі, сеялі!

Дз. А мы проса вытапчам ,вытапчам, вытапчам!

Х.А чым жа вам вытаптаць ,вытаптаць, вытаптаць?

Дз.А мы коней выпусцім ,выпусцім, выпусцім!

Х.А мы коней пераймём, пераймём, пераймём!

Дз.А чым жа вам пераняць, пераняць, пераняць?

Х.А шаўковым поясам, поясам,поясам,

Дз.А мы коней выкупім, выкупім, выкупім!

Х.Мы дадзім вам сто рублёў, сто рублёў,сто рублёў!

Дз.А нам трэба тысяча ,тысяча, тысяча!

Х. Дайце ж вы нам дзеўчыну , дзеўчыну, дзеўчыну!

Дз. А мы дазім дзеўчыну, дзеўчыну…

Калі дзяўчынкі адыходзяць назад на сваё месца, пасярэдзіне залы застаецца адна дзяўчынка.

Х. Вось гэта і трэба, трэба нам.

Падыходзяць шарэнгай да дзяўчынкі, утвараюць круг вакол яе. Хлопчыкі спяваюць тую ж мелодыю на склад “ля”, а дзяўчынка спачатку вольна танцуе адна, потым запрашае каго-небудзь з хлопчыкаў і танцуюць разам.

Дзяўчынкі і хлопчыкі робяць вялікі круг вакол іх і пляскаюць у далоні.



Гульня “Лянок”

З ліку удзельнікаў гульні выбірацца бабуля. Астатнія становяцца ў круг і пытаюцца:



  • Што ты, бабуля, нам прасці дасі?

Бабуля выходзіць у цэнтр круга і адказвае:

  • Старым бабулькам – воўны пасмачку,

А прыгожым маладзічкам – белы лянок.

Пасля гэтага дзеці разам з бабуляй пачынаюць спяваць, паказваючы рухамі дзеянні пра якія гаворыцца ў песні:

А мы сеялі, сеялі лянок,

Белы, слаўны кужалёк!

Урадзіся, наш лянок!

Урадзіся, кужалёк!

Мы лянок ірвалі, выбіралі,

У снапочкі збіралі,

Малацілі, абівалі,

У полі слалі,

Белы, слаўны кужалёк.

Правілы гульні: дзеці павінны дакладна выконваць дзеянні, якія паказвае бабуля.

Дадатак 4

Гульня “Лён”

Выбіраецца лён (хлопчык). Астатнія становяцца каля яго, утвараючы круг, ільну завязваюць вочы. Дзеці ідуць карагодам і прымаўляюць:

Сядзеў лён пад коранем,

Сядзеў малады пад дубовым.

Цёпла табе, лён, ці холадна?

Лён: Ні цёпла ні холадна.

Дзеці: А хочаш лён быць у пары?

Лён: Хачу!

На сярэдзіну выбягае дзяўчынка. Лён ловіць яе, калі дзяўчынка далёка ад яго, дзеці пачынаюць лічыць: “Раз! Холадна!”, калі блізка – “Раз! Цёпла!”, “Два! Холадна!”, “Два! Цёпла!” і г.д. Лічэнне працягваецца да дзесяці. Калі за гэты час лянок не зловіць дзяўчынку, ён зноў водзіць, калі ж зловіць ролю льну выконвае дзяўчынка, якая ловіць наступнага хлопчыка.

Дадатак 5



Гульня “Перацяжкі”

Выбіраецца дзве каманды. Капітаны кожнай каманды, трымаючыся за звязаныя канцы чатырох вяровак правай рукой, імкнуцца дацягнуцца левай рукой да кеглі, якая знаходзіцца на адлегласці трох метраў ад усіх. Хто хутчэй дацягнецца, той і пераможца.


Гульня “Пеўнікі”

Дзеці са шчэпленымі за спіной рукамі скачуць па сігнале на адной назе. Штурхаюць праціўніка плячом. Хто страціць раўнавагу, той выбывае.


Гульня “Дужанне”

Дзеці сядаюць за стол адзін насупраць другога, ставяць сагнутую ў локці руку на стол. Рука согнута ў кулачок. Па сігналу кулачок раскрываецца, кісці пальцаў абеіх рук пераплятаюцца і сапернікі дужаюцца. Перамагае той, сумеў пакласці руку саперніка на стол.



Дадатак 6

Народныя лічылкі


Раз, два, тры, чатыры, 
Пяць, шэсць, сем, восем, 
Выйшла баба з доўгім носам, 
А за бабай сівы дзед, 
Колькі дзеду таму лет? 

Раз, два - рукава, 
Тры, чатыры - нос ў чарніле, 
Пяць, шэсць - кашу есць
Сем, восем - сена косім, 
Дзевяць, дзесяць 
Мішу просім. 

Раз, два - кружава, 
Тры, чатыры - пачапілі, 
Пяць, шэсць - кашу есць, 
Сем, восем - сена косім, 
Дзевяць, дзесяць - грошы весіць. 
Грош згубілі, два знайшлі 
У карчму усе пайшлі: 
Чай п'юць, кружкі б'юць, 
На стол грошыкі кладуць. 

Раз, два - булдава, 
Тры, чатыры - пачапілі, 
Пяць, шэсць - недзе сесць, 
Сем, восем - сена косім, 
Дзевяць, дзесяць - сена весіць. 
Раз, два, тры, чатыры, 
Кошку грамаце вучылі: 
Не чытаць, пе пісаць, 
А за мышкамі скакаць. 

Раз, два, тры, чатыры, 
Мяне грамаце вучылі: 
Не чытаць, не пісаць, 
Толькі ў гюплясы скакаць. 
Я скакала, я скакала, 
Сабе ножку я зламала. 

Раз, два, тры, чатыры, 
Мы стаялі на кварціры, 
Чай пілі, кружкі білі, 
Па капейцы заплацілі. 
Адам, Сцяпан, падай стакан! 
Падай лімон - убірайся вон! 

Раз, два, тры, чатыры, пяць, 
Выйшаў зайчык пагуляць, 
А за зайцам - шэры воўк, 
Воўк у зайцах знае толк. 

Раз, два, тры, чатыры, пяць, 
Выйшаў зайчык пагуляць. 
А за зайчыкам луна, 
Просіць выйсці калдуна. 
Раз, два, тры, чатыры, пяць, 
Выйшаў зайчык пагуляць. 
Трох ахотнічкаў напала, 
Майго зайчыка злапала. 
Піф-паф, о-ё-ёй, 
Памірае зайчык мой. 
Прыняслі яго дамой
Паглядзелі - ён жывой. 

Раз, два, тры, чатыры, 
Пяць, шэсць, сем, восем, 
Мы цябе,стукач, папросім. 

Раз, два, тры, чатыры, пяць, 
Выйшаў месяц пагуляць, 
А за месяцам луна 
Аставайся ты адна. 

Раз, два, тры, чатыры, пяць, 
Шэсць, сем, восем, дзевяць, дзесяць, 
Выплыў белы месяц, 
А за месяцам луна, 
Хлопчык дзеўчыны слуга. 
- Ты, слуга, падай карэту, 
А я сяду і паеду. 
Ты, слуга, падай лімон, 
А я свісну, а ты - вон! 
Раз, два, тры, чатыры, пяць, 
Шэсць, сем, восем, дзевяць, дзесяць, 
Выплывае белы месяц, 
А за месяцам луна, 
Выйшла дзевіца-слуга. 
- Ты, слуга, падай карэту, 
А я сяду і паеду, 
Ты, слуга, падай мятлу, 
А я хату падмяту. 

Раз, два, тры, чатыры, пяць, 
Шэсць, сем, восем, дзевяць, дзесяць, 
Цар вялеў мяне павесіць. 
А нядоўга я вісеў: 
Вецер дунуў - я зляцеў. 

Ляцеў лебедзь, 
Лічыў дзесяць, 
Цар хацеў мяне павесіць
А царыца не дала 
І павесіла цара. 
Цар вісеў, вісеў, вісеў 
І ў памыйку уляцеў, 
Усю памыйку аблізаў 
І спасіба не сказаў. 


Дадатак 7

Дзень беларускай гульні

Мэта: Пазнаёміць вучняў з беларускімі гульнямі, прывіваць любоў да беларускай мовы як асноўнага элемента нацыянальнай культуры праз знаёмства дзяцей з лепшым узорам вуснай народнай творчасці - гульнёй.

Абсталяванне: зала ўпрыгожана ручнікамі, даматканымі посцілкамі, беларускімі цацкамі з саломкі, з дрэва, кветкамі.

Ход мерапрыемства

1.Расказ настаўніка

Беларускія народныя гульні маюць шматвяковую  гісторыю, прыйшлі яны да нас з глыбінь стагоддзяў. Яны перадаваліся з пакалення ў пакаленне, назапашваючы лепшыя нацыянальныя традыцыі.У гульнях адлюстроўваліся лепшыя нацыянальныя традыцыі, характар народа, звычаі.

Гульня - гэта спосаб дзейнасці, які не мае непасрэднай практычнай мэты, а прыносіць чалавеку радасць сама па сабе. Перайманне яе дзецьмі далучае  іх да дзейнасці дарослых, падрыхтоўвае да сур'езных працоўных заняткаў,у гульні выхоўваецца знаходлівасць, дысцыплінаванасць, назіральнасць,кемлівасць.

Гульні беларускага народа цесна звязаны з бытам і працоўнай дзейнасцю людзей, прыродай, якая іх акружае. Адны з іх драматызаваныя, бо маюць пэўныя традыцыйныя нормы і слоўнае афармленне. Другія - са строгім размеркаваннем роляў кожнага ўдзельніка, у якім слова з'яўляецца сігналам для нейкага дзеяння.

Гульнёвы фальклор з'яўляецца надзейным захавальнікам роднай мовы.

Асноўнай рысай беларускіх гульняў з’яўляецца тое,што яны патрабуюць шмат фізічнай сілы,энергіі,спрытнасці.кемлівасці, у выніку чаго вясковыя атрымліваюць добрую фізічную загартоўку, нагрузку. А гэта трэба было каб выконваць фізічную працу у полі,і па гаспадарцы, якая патрабавала шмат сіл. Самымі распаўсюджанымі гульнямі былі “У абгонку”,”Перагонкі”

Шырока распаўсюджаныя былі так званыя імітацыйныя гульні.Ужо на першым годзе жыцця дарослыя вучылі дзяцей самым простым імітацыям (рухам), крыкам жывёл ці птушак.

Прыклад імітацыйнай гульні”Надзейка”.

-Ты ,Надзейка ,раскажы

спрытна ўсім нам пакажы

Як бабулькі скачуць .

Як козлікі скачуць


Як хлопчыкі скачуць

Як дзяўчынкі скачуць.

Былі гульні са спалучэннем мелодыі,слоў, рухаў. Гэта гульні-карагоды. Яны садзейнічалі выхаванню цікавасці да беларускай народнай творчасці,да роднай мовы. Гэта гульні: “Грушка”, ”А мы проса сеялі” “Сонца і месяц”

Мы пасадзім грушку усе,усе,усе.

Няхай наша грушка расце,расце,расце.

Вырасці ты грушка,

Вось такой шырыні

Распусціся грушка,

Вось такой вышыні!

Расці ,расці, грушка,

Ды ў добры час.

Маленькая …

Паскачы для нас.

А ўжо наша грушка распусцілася

А наша ...зажурылася.

А мы тую грушку

Весяліць будзем.

І ад нашай грушкі

Уцякаць будзем

Беларуская народная гульня “А мы проса сеялі

Х.А мы проса сеялі, сеялі, сеялі!

Дз. А мы проса вытапчам ,вытапчам, вытапчам!

Х.А чым жа вам вытаптаць ,вытаптаць, вытаптаць?

Дз.А мы коней выпусцім ,выпусцім, выпусцім!

Х.А мы коней пераймём, пераймём, пераймём!

Дз.А чым жа вам пераняць, пераняць, пераняць?

Х.А шаўковым поясам, поясам,поясам,

Дз.А мы коней выкупім, выкупім, выкупім!

Х.Мы дадзім вам сто рублёў, сто рублёў,сто рублёў!

Дз.А нам трэба тысяча ,тысяча, тысяча!
Х. Дайце ж вы нам дзеўчыну , дзеўчыну, дзеўчыну! (усе разам кружацца)

Вызначыць тых хто водзіць у гульні,можна рознымі спосабамі,але асноўным з іх з’яўляюцца наступныя:

1.”Брацца за палку” рука да рукі,хто накрые канец палкі,той і будзе вадзіць.

2.”Канацца”: гульцы становяцца ў шарэнгу каля лініі,ставяцьпалку на ступню і рэзкім узмахам нагі кідаюцьяе як мага далей. Той хто кіне далей –вядучы.

3.”Лічыцца”: адзін гулец чытае лічылкуі пры кожным словепа чарзе паказвае на ўдзельнікаў.На каго прыпадае апошняе слова,той і водзіць.

4.”У якой руцэ прадмет ?” адзін з гуляючых за спіной хавае ў адной руцэ прадмет,другому прапануецца адгадаць.Угадаўшы водзіць.

Лічылкі:


  1. Пятро,Пятро,

Падай вядро

Карове піць

табе вадзіць


  1. Кацілася торба з вялікага горба

А ў той торбе хлеб,паляніца

З кім ты хочаш падзяліцца.



  1. Сяргей-верабей на кані катаўся

Рукі, ногі паламаў, без штаноў застаўся

  1. Раз,два,тры,чатыры

Кошку грамаце вучылі

Не чытаць не пісаць

А за мышкамі скакаць

Народныя святы Каляды, Масленіца, Купалле немагчыма ўявіць без гульняў без забаў,без народных танцаў.Займальнасць, вобразнае слова,гульні робяць іх яркімі, запамінальнымі.

2. Практычная работа. Развучванне гульняў .

Вузельчык

 Апісанне гульні: два ўдзeльнiкi гульні трымаюць у руках паясы, утвараючы вароты ў выглядзе вялiкaгa іголкавага вушка. Астатнія ўдзельнікі становяцца ў рад, бяруцца за pyкi i, рухаючыся ўздоуж пляцоўкі, спяваюць:

               Іголка — шнырала,

               Увесь свет прыбрала,

               Прыбрала, абшыла,

                Сама голая хадзіла.

                            Тонкая ды долгая,

                            Аднавухая ды вострая.

                            А я тычу — натычу:

                            Носік стальны

                            Хвосцік ільняны!

   Дзеці праходзяць у вароты, iмiтyючы нiткy, якую. зацягваюць у iгoлкy. Апошні ў радзе «зацягвае вузельчык»— паясамі скручвае дзяцей, якія ўтвараюць вароты, i вядзе ix за сабой, прыгаворваючы:

                Хвосцік ніцяны

                Цягну зa сабой.

                Праз палаьнo ён праходзщь,

                Канец сабе находзіць...



Правілы гульніi: дзеці, якія утвараюць вароты, павінны стаяць адзш адзін каля аднаго на адлегласці нацягнутага паміж iмi пояса (1 м); aпoшнi ў радзе ігрок  які зацягнуў вузельчык, не павінен хутка рухацца, каб не паваліць «зацягнутых» паясамі дзяцей.
Агароднік

Aпicaннгульні: кожны з дзяцей называе сябе якой-небудзь гароднінай: рэпай, рэдзькай, цыбуляй, морквай, радыскай i г. д. i становіцца у круг. Адзін з дзяцей выбіраецца агароднікам. Ен выходзіць на сярэдзіну круга і стукае палкай аб зямлю. У яго пытаюцца:

—  Хто там?

—  Агароднік! .

—  За чым прыйшоў?

—  За рэпай!

Пасля такога адказу ўсе вядуць карагод i спяваюць:

                  Зверху рэпа зялёная,

                  У сярэдзіне тоўстая,

                  К канцу вострая.

          Хавае хвост пад сябе.

          Хто да яе нi падыдзе,

         Усялякі за вixop возьме.

   Агароднік павінен адгадаць, хто з дзяцей назваў сябе рэпай. Калі ён адгадае правільна, рэпа ўцякае, інакш агароднік зловіць яе i павядзе ў свой агарод.

 Правілы гульні: агароднік не павінен ведаць, якое дзіця названа рэпай, адгадваць дзіця-рэпу ён можа тры разы, калі не адгадае, агародніка мяняюць.

Дадатак 8

Хата ўцехамі багата

Задачы: выхоўваць у дзяцей цікавасць да нацыянальнай культуры праз беларускі фальклор, узбагачаць іх лексічны запас.

Падрыхтоўчая работа. Вучні дзеляцца на некалькі мікрагруп, атрымліваюць заданні: даведацца ў дарослых ці прачытаць у кнігах пра беларускія заклічкі, жарты, гульні, анектоды, загадкі.

Ход мерапрыемства

1 этап. “Уцеха”.

- Ці ўсе прысутныя ведаюць, што азначае слова ўцеха? (Уцеха – гэта забава, задавальненне.)

- Калісьці доўгімі асеннімі і зімовымі вечарамі ў хаце самых гасцінных гаспадароў збіраліся разам хлопцы і дзяўчаты. Прыходзілі на гэтыя зборышчы, якія называліся вячоркамі, і сталыя людзі разам са сваімі дзецьмі. Звычайна бралі з сабой якую-небудзь работу, прыносілі гасцінцы: сланечнік, арэхі, цукеркі, пірагі. Людзі спявалі песні, жартавалі.

- Такія вечары ладзіліся не толькі дзеля забавы: тут кіпела творчая праца, дэманстраваліся ўменні, мацаваліся сувязі паміж людзьмі.

2 этап. “Заклічкі”.


  • Заклічка – гэта вершаваная просьба, пажаданне. Напрыклад, заклікалі снег, каб быць з хлебам:

Снег, сняжок,

Сейся на лужок,

Сыпся на палі,

Каб мы з хлебам былі.



  • Чаму людзі так жадалі і чакалі снегу?

Дзеці знаёмяць прысутных з заклічкамі, якія падрыхтавалі дома.

3 этап. “Забаўлянкі”.



  • Хто рыхтаваў забаўлянкі?

(Даецца слова дзецям, якія выконвалі гэтае даручэнне).

  • Успомніце, калі ласка, якія-небудзь забаўлянкі. (“Сарока, варона дзецям кашу варыла…” і інш.)

4 этап. “Лічылкі”.

Дзеці называюць:

Пятро, Пятро,

Падай вядро.

Карове піць –

Табе жмурыць.

Кацілася торба

З вялікага горба,

А ў той торбе хлеб, пшаніца,

З кім хочаш – з тым дзяліся. І інш.

5 этап. “Прыказкі і прымаўкі”.



  • Запрашаю мікрагрупу для знаёмства прысутных з тымі прыказкамі і прымаўкамі, якія вы чулі ці знайшлі ў кнігах:

Ногі носяць, а рукі кормяць.

Каб смачна есці і хораша хадзіць, трэба многа рабіць.

Хто працуе, таму і шанцуе.

Работа і корміць, і поіць.

Ідзі ў родны край, там і пад елкаю рай.

Свет не без добрых людзей.

Як ты да людзей, так і людзі да цябе.

(Асэнсаванне зместу прыказак.)

6 этап. “Гульні”.


  • Зараз мы з вамі адпачнём – пагуляем у беларускія народныя гульні.

“Курнаціна”

Aпicaнне гульні: усе, хто гуляе, становяцца ў рад адзін за адным. Той, хто стаіць спераду, лічыцца важаком. Дзеці дробным крокам рухаюцца ўперад i спяваюць:

Вышай, ніжай, Курнаціца,

Набок шапка-вушаціна.

Важак аддае загад: «Шапку набок!»— i ссоувае сваю шапку набок. Дзеці, гледзячы на важака, ссоўваюць свае шапкі набок, а дзяучынкі хусткі. Хто не выканае загад, ці выканае яго не дакладна, плацяць фант важаку. Пасля гэ¬тага дзеці рухаюцца далей, а важак аддае новы загад: «Легчы на бок!» «Падняць pyкi угору!». У канцы гульні дзеці выкупліваюць фанты (спяваюць, танцуюць, выконваюць разнастайныя pyxi).

Правілы гульні: Курнаціна павінен загадваць заданні, якія патрабуюць ад дзяцей спрыту, хуткасці, каардынацыі рухаў.

“Маўчанка”

Апісанне гульні: дзеці прыгаворваюць:

Пярвенчыкі, чарвенчыкі,

Зазвінелі бубенчыкі

Па свежай расе,

Па чужой паласе,

Там, кубкі, арэшкі,

Цукеркі, мядок,

— Маучок!

На апошняе слова «Маўчок!» усе павінны замаўчаць. Калі хто-небудзь не вытрымае, засмяецца ці вымавіць хоць слова, ён плаціць «штраф». Напрыклад, яму загадаюць праскакаць на адной назе да адзначанага месца, некалькі разоў прысесці, праспяваць, загадаць yciм загадку.

Правілы гульні: дзеці павінны маўчаць да таго часу, пакуль хто-небудзь не парушыць правілы, але не больш адной мінуты.

“Шэры кот”

Апісанне гульні: дзеці выбіраюць ката па лічылцы:

Раз, два, тры, чатыры

Ката грамаце вучылі:

Не чытаць, не пісаць,

А за мышкамі скакаць.

Мышы становяцца за Катом у калону. Калона рухаецца па пляцоўцы. Паміж Катом i мышамі ідзе размова:

— Ёсць мышы у стозе?

— Ёсць!


— Баяцца ката?

— Не!


— А я, катафей, разганю ўcix мышэй!

Мышы разбягаюцца, кот ix ловіць.

Правілы гульні: дзещ павінны знаходзіцца ў калоне да слоў: «...разганю ўcix мышэй» i вымаўляць тэкст павінны дакладна, зразумела.

Гульня “Збяры каласы”.

7 этап. “Вітанні і пажаданні”.

- У кожнага народа ёсць свае словы, якімі людзі вітаюць адзін аднаго. Як вітаюцца беларусы? (Добры дзень! Добры дзень вам! Добрага ранку! І інш.)

- Прывядзіце прыклады пажаданняў.

-У вітаннях звычайна выказваецца пажаданне чалавеку чагосьці добрага.



Падвядзенне вынікаў мерапрыемства.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка