Даўно ўжо мінуў той час, калі кніга была прадметам раскошы. Сёння 6ібліятэкі, інтэрнэт i электронная чытанка спрыяюць распаўсюджванню твораў шматлікіх аў­тараў




Дата канвертавання27.06.2017
Памер52.94 Kb.




Даўно ўжо мінуў той час, калі кніга была прадметам раскошы. Сёння 6ібліятэкі, інтэрнэт i электронная чытанка спрыяюць распаўсюджванню твораў шматлікіх аў­тараў. Але ёсць тыя аматары папяровых кніг, хто б з задавальненнем наведваўся ў бібліятэку. I туды, дзе ix сёння няма, кнігі дастаўляе перасоўная бібліятэка-бібліёбус, з ёй мы i накіраваліся, каб даведацца, як працуе яна, якіх чытачоў сёння мае i якім кнігам тыя аддаюць перавагу.

У Івацэвіцкім раёне, як i па усёй рэспубліцы, мабільная перасоўная 6ібліятэка з’явілася, каб даць чытачам маланаселеных i аддалёных вёсак магчымасць доступу да 6ібліятэчных фондаў. Наш бі6ліёбус прадастаўляе бясплатныя паслугі па выдачы літаратуры.

Бібліёбус мае свой фонд, які налічвае 2363 кнігі, 530 з якіх - діщячыя, а таксама перыядычныя выданні (8 расійскіх, 25 беларускіх). А займаецца гэтай справай бібліятэкар Вікторыя Лось. Вікторыя складае патрэбныя выданні. Сёння атрымліваецца адна каробка i вялікая торба з кнігамі i часопісамі (шмат кніг зараз на руках). Бярэ усе фармуляры, дзе, як i ў асноўным фондзе, запісваюцца кнігі за кожным чытачом, i разам з вадзіцелем Уладзімірам Ганчаром кіруемся па маршруце. Загадзя бібліятэкар тэлефануе чытачам, папярэджвае, што прыедзе, некаторыя адразу гавораць, што жадаюць узяць пачытаць.

Кнігаабмен пачынаецца з раніцы. Наш маршрут на сёння: Бусяж - Вялікі Галік - Старажоўшчына - Юкавічы - Аляксейкі. Пакуль едзем, Вікторыя распавядае пра cвaix чытачоў. На сёння бібліятэка мае 644 чытачы у раёне, 78 з ix - дзеці Пераважна пенсіянеры i жанчыны. Але ёсць кнігалюбы i сярод мужчын. Чытаюць рознае. Напрыклад, Леанід Гаварушка у Сельцы бярэ шмат кніг pycкix аўтараў i дэтэктывы, а Надзея Генец аддае перавагу замежным раманам. Часам чытачы з бліжэйшых да райцэнтра вёсак caмі прыязджаюць у цэнтральную бiблiятэкy, каб памяняць кнігі, не могуць дачакацца. Густ у чытачоў разнастайны: каму класіку, каму замёжнае, дэтэктывы, любяць і гicraрычныя раманы. Чытаюць i нашых мясцовых аўтараў, вось i зараз асобна стаіць кніга Алеся Зайкі, якую папpacілі прывезці. Часам просяць не толью пэўную кнігу, a i каб літары былi большыя, бо цяжка чытаць сталым людзям.

- 3імой людзі больш чытаюць, таму i чакаюць 6i6- ліятэку. А вось летам у вёскі прыязджаюць yнукі да ба­буль, таму пачынаем вазіць больш дзіцячай літаратуры i часопісаў. Мне загадзя прапаноўваюць cпісы, якія дзецям задаюць прачытаць на лета. Я бяру літаратуру i ў асноўным фондзе, бо свой фонд невялкі, - кажа Bікторыя i дадае, што праца ёй падабаецца, бо людзі і цікавыя, як тыя самыя кнігі розныя.


Першы прыпынак - Бусяж

,

Мы накіроўваемся ў будынак Мілейкаўскага сель- выканкама, дзе нас ужо чакаюць двое чытачоў, якія тут i працуюць. Гэта спецыяліст Надзея Кулецкая i бухгалтар Валянціна Кульгавеня. Пасля падыходзяць i iншыя. Сёння гэта жанчыны. Яны добра знаёмы паміж сабой, таму для ix прыезд бібліятэкі - гэта i час сустрэчы i размоў. Яны ўжо ведаюць кніжныя захапленні сябровак, прапаноўваюць з прачытаных раней кнігі.

Надзея Кулецкая прынесла кнігі не толькі за сябе, але i за чытачоў са сваёй вуліцы. Яна i сама ра­ней працавала ў бiблiятэцы: "Ала Іосіфаўна (медык на пенсіі, якая шмат чытае) npacіла аддаць гэтыя кнігі, а вось кнігі Марыі Пятроўны," - i Надзея Кулецкая працягвае вялікія стосы кніг, часопісаў, якія перадалі бабулі. Пра сябе кажа, што часта бавіць час за вязаннем, марыць навучыцца вышываць крыжыкам, таму аддае перавагу тэматычным часопісам. I пачынаецца гутарка пра жаночыя справы... Вікторыя тым часам запаўняе фармуляры, выбірае кнігі для бабуль, якія давяраюць яе густу.

Прыходзяць i іншыя чытачы. Аксана Буранка, шматдзетная маці, аддае перавагу дэтэктывам i кнігам аб прыгодах. Вяртае 15 кніг ды бярэ не менш. Валянціна Сірыдзіна таксама прыйшла на кнігаабмен. "Чытаю усё, нават па-украінску, асабліва люблю гістарычныя кнігі", - гаворыць жанчына i просіць прывезці "больш беларускага" ў наступны раз. Былая настаўніца пачатковых класаў Данута Камінская прынесла кнігі за сябе i мужа. Валянціна Сірыдзіна прапаноўвае ёй кнігу Biктара Сяргеева "Унтовое войско".


Пасля ўсе схіляюцца над кнігай Ганны Сакаловай з серыі "Дамы и господа" адразу адкрываецца праблема захапляльных чытачоў: пер-
шую частку прачытаў, а іншыя недзе "на руках", часам прыходзіцца чакаць, пакуль трапіць жаданая кніга. "Можна было б пачытаць у электронным варыянце, але тэта трэба сесці i чытаць, з папяровай кнігай
прасцей, узяў у дарогу, у цягніку i ў аўтобусе чытай, прыемна. Можна б было i электронную чытаць, але губляеш тактыльны кантакт, таму
чакаю папяровы працяг", - кажа Валянцша Сірыдзіна.

Жанчыны бяруць шмат часопісаў, раманаў, робяць заказы Вікторыі, а мы складаем кнігі пасля абмену i адпраўляемся далей.


Другі прыпынак – Вялікі Галік

Часам адна вёска, а спыняецца бібліёбус некалькі разоў ля кожнага чытача асобна. Тут сёння нас чакае тры чытачы. "Газэль" робіць прыпынкі насупраць хат, чытачы заходзяць, здаюць кнігі i выбіраюць новыя. Антаніна Джаман адразу пачала глядзець часопісы, ка­жа, кнігі забіраюць шмат часу. Другога чытача не бы­ло дома, а вось Любоў Бакавец кнігі любіць усё жыццё. Пяцьдзясят год працавала на ферме загадчыцай i нават тады знаходзіла час на чытанне. Зараз, пакуль няма работы на агародах, бавіць час за чытаннем рама­наў. Бярэ адразу шмат, Вікторыя загадзя падрыхтавала ёй добры стос асобнікаў.




Трэці прыпынак – Старажоўшчына
Тут нас таксама чакалі чытачы... Анастасія Паўловіч кажа шчыра: "Што ёсць, то i чытаю, але ў апошні час на класіку пацягнула. Мне б Пушкіна," - адразу робіць запыт на будучае жанчына...

Чацвёрты прыпынак - Юкавічы


Калі да гэтага чытачы былі ў большасці жанчыны, то ў Юкaвiчax сёння чытачы - мужчыны. Aнaтoлiй Па- ляшчук спачатку выбірае кнігі, дзеліцца з бібліятэка- рам аб прачытаным раней, аглядвае новыя. Наконт ад- ной наш бiблiятэкap кажа яму, што ўжо чытаў раней i не спадабалася. Мужчына бярэ чатыры кнігі, пачы- нае выбіраць часопісы: "Надакучыла тое "Хозяйство", вось "Планету" бы ўзяў". Але апошні выпуск "Плане­ты" паспелі ўзяць на папярэднім прыпынку. Яшчэ адна праблема "мабльнай бібліятэкі": калі да першага пры­пынку даязджаюць новыя часопісы, наступным можа не застацца. Заязджаем i да Bacілія Ксавельевіча. Той бярэ заўсёды шмат кніг i дасканала выбірае кожную, каб спадабалася. Усе мужчыны ў большасці| выбіраюць дэтэктывы i класіку, чытаюць хутка, просяць наведвацца часцей.



Прыпынак пяты - Аляксейкі

Тут сёння у мaгaзіне праводзілі з самай раніцы сход, таму не ўсе чытачы яшчэ дайшлі дадому. Яш­чэ на дарозе нас "злавіла" жанчына, хутка заскочыла ў кніжную "Газэль", каб правесці абмен. Да яшчэ ад- ной сям’і Вікторыя накіроўваецца ў хату, з сабой адра­зу бярэ стос часопісаў, ведае, чаму аддаюць перавагу тут.



Спачатку ездзілі з аўтаклубам, ён праводзіў кан- цэрты, а бібліятэка так сабірала прыхільнікаў. 3 часам колькасць чытачоў расла, i сёння дадаюцца новыя... Сёння бібліёбус абслугоўвае 38 населеных пунктаў раёна, мае восем маршрутаў. Па магчымасці стараюц- ца за месяц аб'ездзіць усе вёскі. У 2016 годзе бібліёбус зpaбiў 64 выезды. У тым годзе дадаліся яшчэ вёскі Kpai, Вулька-Целяханская, Соміна i Kозікі. Такім быў адзін дзень працы бібліятэкі на колах.

Ганна КАРПОВІЧ, фота аўтара.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка